Усяго патроху11

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі спарванне леапардавых акул. Аказалася, што ўдзельнічаюць самка і адразу два самцы ВІДЭА

Даследчык пабачыў, як два самцы трымалі самку за грудныя плаўнікі, уключыў камеру GoPro — і стаў чакаць.

Любоўны трохкутнік леапардавых акул. Скрын відэа: GuardianAustralia / YouTube

Як паведамляе The Gardian, ля берагоў Новай Каледоніі вучоныя ўпершыню змаглі зафіксаваць на відэа працэс спарвання леапардавых акул у дзікай прыродзе.

Па словах аўтара відэа, доктара Гуга Ласо (Hugo Lassauce) з Універсітэта Саншайн-Коста (Аўстралія), ён назіраў за папуляцыяй леапардавых акул, калі заўважыў незвычайную сцэну.

«Падчас нырання з маскай я заўважыў на пясчаным дне самку, якую два самцы трымалі за грудныя плаўнікі, — распавядае навуковец. — Я адразу падумаў: «Нешта павінна адбыцца — я застаюся тут са сваімі камерамі GoPro». Праз гадзіну гэта нарэшце здарылася».

Увесь працэс заняў крыху менш за дзве хвіліны — дакладна 110 секунд. Першы самец справіўся за 63 секунды, а другі, які дзейнічаў адразу пасля яго, — за 47.

«Пасля гэтага самцы страцілі ўсю сваю энергію і нерухома ляглі на дно, у той час як самка актыўна паплыла прэч», — дадаў Ласо.

Гэты выпадак стаў першым зафіксаваным назіраннем за спарваннем леапардавых акул у іх натуральным асяроддзі. Спецыяліст адзначае, што рэпрадуктыўныя паводзіны дзікіх акул у цэлым застаюцца малавывучанымі.

«Паводзіны акул моцна адрозніваюцца ад паводзін дэльфінаў, — кажа Ласо. — Для дэльфінаў спарванне — гэта звычайная справа, яны робяць гэта вельмі часта».

Па словах доктаркі Крысцін Даджон (Christine Dudgeon), эксперткі ў галіне марской экалогіі і эвалюцыі, якая працавала з леапардавымі акуламі больш за два дзесяцігоддзі, відэа Ласо мае велізарнае значэнне для захавання віду. Яно сведчыць, што тэрыторыя ля Новай Каледоніі з'яўляецца важным месцам для размнажэння. Відэазапіс можа дапамагчы распрацаваць стратэгіі кіравання і аховы прыроды.

Больш за тое, рэдкія кадры могуць дапамагчы ў даследаваннях па штучным апладненні, накіраваных на аднаўленне папуляцыі віду, якія ў цяперашні час праводзяцца ў некалькіх краінах, у тым ліку ў Аўстраліі.

«Дзіўна і захапляльна, што ў гэтым выпадку паслядоўна ўдзельнічалі два самцы, — кажа Даджон. — З пункту гледжання генетычнай разнастайнасці нам важна высветліць, колькі бацькоў удзельнічае ў стварэнні партый яек, якія самкі адкладаюць кожны год».

Навуковы артыкул з падрабязным апісаннем гэтага траістага саюза апублікаваны ў часопісе Journal of Ethology.

Каментары1

  • Вовчик
    22.09.2025
    Чего с них взять… рыбы!

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

Польшча перакідвае на мяжу з Украінай войскі, танкі і сістэмы Patriot5

McDonald’s вінавацяць у тым, што ён з дапамогаю ШІ трымае высокія цэны для тысяч рэстаранаў1

ЗША выключылі з санкцыйнага спісу памерлага беларускага міністра

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?21

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам8

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны3

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць