Усяго патроху33

Адзінокі ўзбуджаны дэльфін нападаў на купальшчыкаў у Японіі. Магчыма, такіх выпадкаў паўсотні

За апошнія тры гады на некалькіх пляжах Японіі пацярпела каля 50 чалавек. Эксперты падазраюць, што нападнікам можа быць адзін і той жа дэльфін.

A lone sexually disaffected dolphin may have carried out fifty attacks on bathers in Japan Одинокий сексуально недовольный дельфин, возможно, совершил пятьдесят нападений на купающихся в Японии. Магчыма, адзінокі сексуальна незадаволены дэльфін здзейсніў паўсотні нападаў на купальшчыкаў у Японіі
Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Getty Images

Як піша The New York Times, пачынаючы з 2022 года, у заліве Вакаас (прэфектуры Фукуі і Кіёта), што прыкладна за 200 міляў на захад ад Токіа, ад нападаў дэльфінаў пацярпела не менш за 47 чалавек.

Адзін з пацярпелых у 2022-м распавёў, што плыў каля берага, калі дэльфін учапіўся яму ў руку, а потым паспрабаваў наскочыць зверху і сцягнуць пад ваду.

Па словах прадстаўніка паліцыі прэфектуры Фукуі, у 2023-м агрэсіўная жывёліна зламала купальшчыку рэбры. З 21 ліпеня 2021 года ў выніку нападаў дэльфінаў пацярпелі 16 чалавек. Двое з іх атрымалі сур'ёзныя траўмы рук, на якія прыйшлося накласці дзясяткі швоў.

Чаму дэльфіны так блізка падыходзяць да берага? Яны агрэсіўныя ці проста гуллівыя? Чаму гэтыя напады працягваюцца так доўга?

Па словах дырэктара акіянарыума з правінцыі Фукуі Роічы Мацубара (Ryoichi Matsubara), мяркуючы па фатаграфіях і відэа некаторых нападаў, хутчэй за ўсё, гэта робіць адзін і той жа самец індыйска-ціхаакіянскай афаліны.

Мацубара заявіў, што дзеянні дэльфіна нагадваюць шлюбную гульню. Так на запісах заўважна, што ён спрабуе прыціснуцца геніталіямі да людзей.

З ім згодная выкладчыца і даследчыца мора Путу Мустыка (Putu Mustika) з аўстралійскага Універсітэта Джэймса Кука. Яна выказала здагадку, што напад на чалавека можа быць сэксуальным актам і прыкметай таго, што гэта ўзбуджаны, самотны дэльфін.

Па яе словах, дэманструючы свае шлюбныя паводзіны, дэльфіны могуць ненаўмысна траўміраваць людзей сваёй вялізнай сілай.

Чаму ж тады дэльфін кусае людзей? Па словах Мустыка, дэльфін можа быць проста агрэсіўным па характары і раздражняцца, калі да яго спрабуюць дакрануцца.

Звычайна дэльфіны — сацыяльныя жывёлы, якія прытрымліваюцца чарады. Але не рэдкасць і дэльфіны-адзіночкі, якія шукаюць кантакт з чалавекам.

Як паведамляе выданне, улады правінцыі Фукуі прынялі шэраг мер, каб паспрабаваць спыніць напады. Так яны ўсталявалі дзясяткі падводных акустычных прылад, якія выдаюць высокачастотны шум, прызначаны для адпужвання дэльфінаў.

На пляжы развесілі папераджальныя знакі, а тым, хто адпачывае, раздаюць улёткі, якія папярэджваюць аб пагрозе з боку дэльфінаў. На некаторых пляжах абмежавалі гадзіны купання. Там цяпер працуюць выратавальныя патрулі.

Каментары3

  • Gorliwy Litwin
    24.08.2024
    тэрмінова легалізаваць такую сэкс арыентацыю дэльфіна і стварыць ёй групу падтрымкі! а таксама арганізавацьтуры для русалак і русалаў, жадаючых суцешыць самотнага дэльфіна. Гэта натуральнае патрабаванне сучаснага Высокага Гуманізма!
  • Абуджаны
    24.08.2024
    Гэта харасмэнт ці новы гендар? Не магу разабрацца, дэльфін прыгнятальнік ці прыгнечаны.
  • Жвір
    24.08.2024
    Гэта вынік аварыі АЭС (Фукушыма), ці тое яшчэ будзе! У хуткім часе сэксуальныя кальмары падграбуць і незадаволеныя каракаціцы. Японцаў чакае нечуваная групавуха!

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць