Грамадства11

Вязень сумлення Дзмітрый Казлоў (блогер Шэры Кот) да і пасля вызвалення ФОТАФАКТ

Гэтаму хлопцу з Оршы ў калоніі магло быць асабліва голадна, бо ён сірата і яшчэ нежанаты — многім палітвязням улады забаранілі перадачы.

Дзмітрый Казлоў — блогер ютуб-канала «Шэры кот». Ён скончыў чатыры курсы Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці «аграном». Блогерствам зацікавіўся ў 2017 годзе, калі многія людзі выказвалі незадаволенасць «дармаедскім» дэкрэтам. Спачатку хацеў асвятляць розныя тэмы, але хутка яго зацягнула палітыка.

Дзмітрый актыўна ўдзельнічаў у пратэстах супраць інтэграцыі з Расіяй у канцы 2019 года. За ўдзел у акцыях, стрымы і заклікі да ўдзелу ён стаў рэкардсменам па колькасці сутак адміністрацыйнага арышту — тады яго пакаралі 120 суткамі. Пазней яму выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках).

10 чэрвеня 2020 года Дзмітрый быў затрыманы разам з актывістамі «Еўрапейскай Беларусі». На наступны дзень яго асудзілі на 20 сутак арышту і ён мусіў выйсці 30 чэрвеня, але заставаўся за кратамі, бо стаў фігурантам крымінальнай справы паводле арт. 342 КК (арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). 

25 траўня 2021 года Магілёўскі абласны суд абвясціў прысуд Дзмітрыю і яшчэ шасці палітвязням. Суддзя Ірына Ланчава прысудзіла яму 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Паводле падлікаў праваабаронцаў, ён павінен быў выйсці 28 лістапада 2024 года.

Але 29 лістапада 2024 года ў Бабруйску разгледзелі новую крымінальную справу супраць Дзмітрыя Казлова. Напярэдадні, 28 лістапада, яго тэрмін зняволення заканчваўся, але з калоніі яго перавялі ў СІЗА № 5. Цяпер яго абвінавачвалі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Суддзя Павел Карцінін прысудзіў яшчэ адзін год і пяць дзён пазбаўлення волі.

На пачатку вясны 2025 года было вядома, што Зміцера перавялі ў папраўчую калонію № 20 у Мазыры.

У ліпені 2025 года ютуб-каналы Дзмітрыя «Серый кот» і «Серый кот стримы» прызналі экстрэмісцкімі.

Каментары1

  • Нил
    12.09.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча перакідвае на мяжу з Украінай войскі, танкі і сістэмы Patriot5

McDonald’s вінавацяць у тым, што ён з дапамогаю ШІ трымае высокія цэны для тысяч рэстаранаў1

ЗША выключылі з санкцыйнага спісу памерлага беларускага міністра

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?21

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам8

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны3

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»11

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць