Грамадства66

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку

52-гадовую грамадзянку Беларусі і Брытаніі Юлію Фенер затрымалі вясной мінулага года пры перасячэнні мяжы. Жанчыну абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і «ўдзеле ў пратэстах» і асудзілі да калоніі. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай, піша «Вясна».

Юлія Фенер. Фота: Ok.ru

Юлія Фенер мае два грамадзянствы — беларускае і брытанскае.

Жанчыну затрымалі на мяжы 31 сакавіка 2024 года пры спробе заехаць у Беларусь.

Ёй прад'явілі абвінавачванні паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Але сутнасць абвінавачванняў праваабаронцам невядомая. Затрыманую змясцілі ў СІЗА да суда.

У выніку 21 жніўня 2025 года Юлію асудзілі да сямі гадоў зняволення.

@nashanivanews У Беларусі арыштавалі і адправілі ў калонію жонку брытанскага дыпламата #минск #минскаяобласть #нашаніва #новости #беларусь ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Юлія ў пачатку 2000-х працавала ў пасольстве Вялікабрытаніі ў Мінску. Яна пабралася шлюбам з Марцінам Фенерам, намеснікам кіраўніка місіі.

Пасля Беларусі сям'я жыла ў Туркменістане і расійскім Екацярынбургу, куды адправілі Марціна.

Каментары6

  • даведка
    05.09.2025
    У неё не было дипломатического статуса как жены дипломата?
  • Барадзед
    05.09.2025
    Захват заложника.
  • Ня можа быць
    05.09.2025
    даведка,
    ня можа быць такога статусу ў Беларусі, бо яна грамадзянка Беларусі. У іншай краіне, калі мае брытанскі дыппашпарт і мае дыпвізу - так. Простая наяўнасьць дыппашпарта не надае дыпстатус.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць