Свет66

Трамп даведаўся «цікавыя рэчы» пра Расію і Украіну, але пакуль пра іх не гаворыць

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп упершыню за некалькі дзён выйшаў на публіку і выступіў на прэс-канферэнцыі перад журналістамі. Ён з'явіўся са спазненнем амаль на гадзіну.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Сярод іншага ў прэзідэнта ЗША спыталіся пра вайну ва Украіне. Паміж журналістамі і ім адбыўся наступны дыялог:

— Вы размаўлялі з Пуціным на мінулым тыдні?

— Так, я не хачу… Я даведаўся некаторыя рэчы, якія будуць вельмі цікавыя, я думаю, у наступныя некалькі дзён вы даведаецеся.

— Ці будуць нейкія наступствы, калі не будзе якога-небудзь анонсу сустрэчы прэзідэнтаў Пуціна і Зяленскага?

— Так. Будуць.

— Якія?

— Паглядзім, што адбудзецца. Паглядзім, што яны зробяць, і што адбудзецца. Я вельмі ўважліва за гэтым сачу.

На пытанне, ці турбуе Трампа магчымае фармаванне восі супраць Злучаных Штатаў з удзелам Кітая і Расіі, ён адказаў:

«Не, я зусім не занепакоены. Абсалютна не. У нас самая моцная армія ў свеце, і, паверце, яны ніколі б не адважыліся прымяніць свае войскі супраць нас. Паверце, гэта было б найгоршым рашэннем, якое яны маглі б прыняць».

Хоць у той жа час ён прызнаў, што касмічную гонку ЗША нібыта прайграюць Расіі і Кітаю.

Згадаў ён і пра ініцыяваную сабой шматслойную сістэму супрацьракетнай абароны «Залаты купал» — з балістычнымі ракетамі, спадарожнікамі і сэнсарамі. Да гэтай яшчэ не створанай сістэмы ўжо нібыта моцна хоча далучыцца Канада, і ён будзе думаць, што з гэтым рабіць.

Акрамя таго, Трамп абвясціў пра перанос штаба Камандавання касмічных войскаў з горада Каларада-Спрынгс у штаце Каларада ў горад Гантсвіл у штаце Алабама. Пры гэтым ён заявіў, што Гантсвіл атрымае новую назву — «Рокет-сіці».

Гэтае рашэнне, паводле яго слоў, створыць тысячы новых працоўных месцаў і прыцягне мільярды даляраў інвестыцый. Таксама гэта дапаможа Злучаным Штатам забяспечыць абарону і ўмацаваць дамінаванне ў касмічнай сферы, якую Трамп назваў «новым высокім фронтам».

Такім чынам, Трамп адмяніў рашэнне свайго папярэдніка Джо Байдэна, прынятае ў 2023 годзе, згодна з якім штаб павінен быў застацца ў Каларада-Спрынгс. Адначасова ён рэалізаваў праект, які больш за сем гадоў актыўна прасоўвалі прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі з Алабамы.

Пра Байдэна Трамп згадаў таксама, калі ў яго спыталіся, ці даходзілі да яго чуткі пра ўласную смерць з-за некалькідзённай адсутнасці на публіцы. Заявіўшы, што «гэта fake news», прэзідэнт ЗША сказаў:

«Я не рабіў нічога два дні, а ўсе ўжо пачалі казаць, што са мной нешта не так. Байдэн нічога не рабіў месяцамі і ніхто нічога не казаў».

Каментары6

  • Fantastic
    03.09.2025
    Як гэта недаразуменне стала прэзідэнтам самай магутнай краіны у свеце, так і Злучаные Штаты згубяць лідарства праз Трампа, ён для гэтага робіць усе магчымае і немагчымае. Шмат хто чакае яго смерці.
  • Інтрыган
    03.09.2025
    Мы ўжо ведаем аднаго такога дзеда, які абяцае 'будзет очэнь інцірэсна'
  • Проста жыхар
    03.09.2025
    То бок чарговая анансаваная суперзаява аказалася чарговым бздзеннем у ваду. Падобна, што Трамп не чытаў казку пра хлопчыка, што крычаў "ваўкі".

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»11

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора1

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»10

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

На Беларускай чыгунцы аднаго з супрацоўнікаў затрымалі за нібыта спрыянне кантрабандзе цыгарэт3

Прэм'ер Літвы прыехала на беларускую мяжу15

Як выглядае старажытны беларускі човен1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»11

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць