Меркаванні55

З асабістай сустрэчай Пуціна і Зяленскага носяцца як з пісанай торбай. Але што яна насамрэч зменіць?

Гісторык Аляксандр Пашкевіч у фэйсбуку паставіў пад сумнеў мэтазгоднасць асабістай сустрэчы лідараў Расіі і Украіны пры цяперашняй палітычнай сітуацыі. Пра што яны ў прынцыпе могуць дамовіцца, калі жадання заканчваць вайну ў Пуціна няма?

Уладзімір Пуцін і Уладзімір Зяленскі. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР

«Эрдаган заявіў, што Пуцін і Зяленскі пакуль не гатовыя да двухбаковай сустрэчы».

Апошнім часам процьма навін такога кшталту, перамяшаных з навінамі, што хтосьці спадзяецца на тое, што такую сустрэчу хутка ўдасца арганізаваць. І ўсе сусветныя гульцы так самааддана ўключаныя ў працэс, што можна падумаць, што калі такая сустрэча адбудзецца — то гэта будзе нейкім суперпрарывам на шляху да міру.

Насамрэч, мне здаецца, сама ідэя такой сустрэчы на цяперашнім этапе, як часта бывае ў палітыцы ў цэлым і дыпламатыі ў прыватнасці, прыдатная найперш для таго, каб замест рэальных дзеянняў па спыненні ці прынамсі замарожванні канфлікту займацца іх імітацыяй.

Бо вось што, напрыклад, змянілася б пасля таго, каб пры захаванні ўсяго таго стану, які ёсць на сённяшні дзень, адбылася сустрэча Пуціна з Зяленскім?

Да чаго гэта размова абавязвала б Пуціна, які відавочна, што проста не хоча спыняць вайну ў сітуацыі, калі бягучая знешнепалітычная кан'юнктура яму спрыяе, а надалей ёсць абгрунтаваныя спадзяванні, што будзе спрыяць яшчэ больш?

Ну, дапусцім, сустрэліся б яны. Пуцін прыехаў бы з лекцыяй па гісторыі і пачаў бы ліць у вушы непасрэдна Зяленскаму ўсю тую лабуду, якую лье праз тэлеэкран. Гаварыў бы і пра старажытную Русь, і пра Пятра І, і пра Кацярыну ІІ, і пра штучнае стварэнне Украіны Леніным, і пра недапушчальнасць нацызму, і пра неабходнасць дэмілітарызацыі, і гэтак далей, і да таго падобнае. І выставіў бы роўна тыя самыя патрабаванні, якія выстаўляе дэлегацыя на чале з Мядзінскім.

А калі б Зяленскі сказаў, што хопіць гнаць флуд, давайце гаварыць нарэшце пра справу і канкрэтна, то Пуцін, канешне ж, абразіўся б і адмовіўся далей працягваць «перамовы». А ўкраінскі бок яшчэ і аказаўся б вінаваты ў іх зрыве.

Усё гэта пустое да таго часу, пакуль Пуціну цвёрда і выразна не дадуць зразумець, што кожны дзень працягу вайны пагаршае яго становішча і што адмова ад нармальных, а не бутафорскіх перамоў выкліча вельмі цяжкія для яго наступствы.

Трампаўскім пустаслоўем і аблізваннем агрэсара тут дакладна нічога не зменіш у пазітыўны бок, гэта толькі надае Пуціну і пуціністам імпэту і нахабства, бо паказвае слабасць.

Паказваць жа тут трэба якраз наадварот — сілу. Гэта адзінае, што гэтая кампанія разумее, і так дзіўна, што гэта камусьці трэба даводзіць на чацвёртым годзе поўнамаштабнай вайны, дванаццатым няпоўнамаштабнай і невядома якім проста гібрыднай. Ставіцца да іх як да нармальных — машчэнне дарогі ў пекла.

І вось калі Пуцін і ягоная Расія апынуцца ў сітуацыі, што далей сапраўды няма куды — трэба «мірыцца», бо будзе толькі горш, тады можна і сустрэчы арганізоўваць на вышэйшым узроўні.

Не для таго, каб «паглядзець адзін аднаму ў вочы» і пабалбатаць, а толькі для таго, каб падпісаць нейкі загадзя падрыхтаваны і ўзгоднены дакумент.

Усё астатняе мае такую ж практычную карысць, як і сустрэча Трампа з Пуціным на Алясцы.

Каментары5

  • Жвір
    02.09.2025
    Што яна зьменіць ? Яна падвысіць шанцы Трампа атрымаць Нобелеўскую прэмію, як ён марыць. Ну, там так мяркуюць...
  • питон
    02.09.2025
    Он может его задушить
  • Барадзед
    02.09.2025
    Путлер паясничает. Ему видите ли скучно на этой войне. Недавно ещё сто тысяч орков отправил на Донецкое направление.

Цяпер чытаюць

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?24

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?

Усе навіны →
Усе навіны

Ультраправыя прывезлі ў Вену ўласную скульптуру Яна III Сабескага. Горад адмаўляецца ставіць афіцыйны помнік свайму вызваліцелю з-за страху ісламафобіі35

СМІ замяняюць беларусам дзяржаву. І інакш пакуль не будзе28

У час удару па ўкраінскім памежным пераходзе там былі еўрапейскія дарадцы па бяспецы і Борыс Джонсан2

Айцішнікаў, якія абслугоўвалі «Белсат», абвінавацілі ў вывадзе 1,8 млн даляраў праз фіктыўныя паслугі15

Трамп запатрабаваў ад Зяленскага спыніць знішчэнне расійскіх НПЗ з-за пагрозы сусветнага дэфіцыту паліва24

У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі23

Кіраўнікі Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі аб'ядноўваюцца для выхаду са складу Вялікабрытаніі10

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс34

Вячорка: Ціханоўская з Коўлам абмяркоўвала варыянт з амністыяй, пры якой не адкрываюцца новыя справы і спыняюцца мінулыя25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?24

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць