Вайна1212

Сталі вядомыя ўсе ўльтыматыўныя патрабаванні Расіі на перамовах у Стамбуле

Сярод іх — адмова Украіны ад тэрыторый і прэтэнзій на рэпарацыі.

Расійская дэлегацыя на чале з Уладзімірам Мядзінскім (другі злева) на перамовах у Стамбуле. Фота: Arif Hudaverdi Yaman/Anadolu via Getty Images

Падчас закрытай сустрэчы ў Стамбуле 16 мая прадстаўнікі расійскага боку агучылі шэраг патрабаванняў да ўкраінскай дэлегацыі, назваўшы ўмовы, пры якіх Масква гатовая спыніць агонь. Сярод іх — адмова Украіны ад тэрыторый і прэтэнзій на рэпарацыі, паведаміў Bloomberg са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з ходам перамоваў

Паводле інфармацыі Bloomberg, расійская дэлегацыя на перамовах у Стамбуле агучыла шэраг умоў для пачатку мірнага працэсу. У прыватнасці, Масква патрабуе, каб Украіна:

  • замацавала нейтральны статус, без прысутнасці замежных войскаў і зброі масавага знішчэння на сваёй тэрыторыі;

  • афіцыйна адмовілася ад патрабаванняў рэпарацый ад Расіі;

  • прызнала анексію Крыма і яшчэ чатырох рэгіёнаў, нават нягледзячы на тое, што расійскія войскі не кантралююць іх цалкам.

Расійская дэлегацыя заявіла, што расійскі лідар Уладзімір Пуцін пагодзіцца на спыненне агню толькі пасля таго, як Украіна выведзе свае войскі з Херсонскай, Данецкай, Луганскай і Запарожскай абласцей і перадасць іх пад кантроль Расіі. Крэмль таксама патрабуе міжнароднага прызнання ўсіх пяці рэгіёнаў як часткі РФ.

Каментары12

  • хочуха
    17.05.2025
    Хочу Украину, хочу Прибалтику, хочу Польшу, хочу Беларусь, хочу Грузию, хочу Армению, хочу Азербайджан, хочу Казахстан, хочу Молдову.......
    Хочу делить и делать схематоз с трампом, с си....
  • Не дура
    17.05.2025
    Пусть губу закатают, наконец
  • Нагадаем
    17.05.2025
    2008. Пасля агрэсіі супраць Грузіі і анэксіі часткі яе тэрыторыі путлер заявіў што Крым гэта Украіна і ў Масковіі няма ніякіх тэратэрыяльных прэтэнзіі да Украіны.
    ***
    2014. путлер адмаўляе агрэсію супраць Украіны (да якой рыхтаваўся як меньш з 2008 году) і кажа што расейскіх войскаў у Крыму няма. Так званыя "вежлівыя зялёныя чалавечкі" то апалчэнне Крыму. Пасля анэксіі Крыму путлер зноў, чарговы раз кажа што больш ніякіх тэратэрыяльных прэтэнзій да Украіны няма.
    ****
    3. Той жа 2014-2015 путлер зноў лжэ кажучы што расейскіх войскаў ва Украіне няма, што вайсковую форму можна купіць ў любым ваенторгу, што Украіна сама сябе абстрэлівае і бамбіць, што самалёт рэйса МН 17 сбіла Украіна (ўсё даказана роўна наадварот і што Масковія агрэсар).
    ***
    4. 2022 путлер да апошняга адмаўляе факт агрэсіі а пасля зноў ілжэ што як толькі яму аддадуць чарговыя чатыры вобласці Украіны, то ён нябыта супакоіцца. І гэта пасля 2008 і 2014 гадоў. І гэта прытым што расейскія імперскія шавяністы хочуць ўсю Украіну, ці як меньш Кіеў з Харкавым, Сумамі, Чарнігавым і Адэсай, каб пасля засунуць свае рыла ў Малдову. А там і іх спрадвечныя мары на Балгарыю, Грэцыю, Іруелісалім і Канстанцінопаль.
    ****
    Масковія ніколі не нажрэца землямі суседзяў. Масковія адступае толькі там і толькі тады дзе і калі ёй б'юць па наглай мордзе.
    ***
    Стараўся як мог падбіраць літаратурныя словы.

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі1

У Гродне ёсць незвычайнае кафэ, дзе пасаду дырэктара займае кот Туман1

Нетаньяху заблакаваў перадачу Украіне сістэм «Жалезны купал», хоць ЗША былі гатовыя заплаціць13

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць7

На Зямлі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу за апошнія 14 гадоў

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі4

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць