Грамадства

У Мінску будуць будаваць крыты скаладром

У Мінску плануюць пабудаваць крыты скаладром каля станцыі метро «Спартыўная». Горад выставіў на аўкцыён права арэнды зямельнага ўчастка пад гэты праект. Будучы спартыўны комплекс можа з’явіцца побач з паркам Цівалі і гандлёвым цэнтрам «Скала», паведамляе Realt.by.

Участак знаходзіцца на вуліцы Пятра Глебкі, 7С. Зараз там звычайная зялёная зона каля дарогі. Побач таксама ёсць школа, таму можна меркаваць, што скаладром будзе арыентаваны ў тым ліку на дзяцей і падлеткаў. Агульная плошча тэрыторыі — каля 44 сотак.

На гэтым месцы дазволена ўзвесці будынак плошчай да 1800 квадратных метраў. Плануецца, што ў комплекс увойдзе крыты скаладром прыкладна на 800 «квадратаў», а таксама падземны паркінг на 1000 квадратных метраў.

Пачатковы кошт права арэнды ўчастка складае 42,4 тысячы рублёў, яшчэ каля 12,9 тысячы трэба будзе выдаткаваць на падрыхтоўку дакументаў.

Аўкцыён прызначаны на 15 красавіка і пройдзе ў Мінскім гарадскім цэнтры нерухомасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

У Польшчы ўпершыню правядуць вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць