Паслы ЕС скліканыя на экстранную сустрэчу ў Бруселі пасля саміта Пуціна і Трампа
Паслы ЕС скліканыя на экстранную сустрэчу ў Бруселі пасля саміту Пуціна і Трампа. Яна прысвечаная сітуацыі ва Украіне. Раней лідары блоку абмеркавалі саміт з прэзідэнтам ЗША падчас тэлефоннай размовы, паведамляе «Настоящее время».

З Трампам размаўлялі кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен, прэзідэнты Польшчы, Фінляндыі, Францыі, канцлер Германіі. Яны далучыліся да размовы прэзідэнта ЗША і Украіны, паведамілі раней у ЕС.
На гэтым фоне Дональд Трамп распавёў пра вынікі перамоваў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth. Паводле яго слоў, падчас візіту Уладзіміра Зяленскага ў Вашынгтон у панядзелак можа быць узгоднена трохбаковая сустрэча Трампа, Зяленскага і Пуціна. На ёй можа абмяркоўвацца поўнае спыненне вайны ва Украіне.
«Усе пагадзіліся, што спыненне вайны лепш за перамір’і, якія часта не выконваюцца», — піша Трамп, маючы на ўвазе сваю размову з Зяленскім і лідэрамі ЕС і НАТА, што адбылася пасля саміту ЗША — Расія на Алясцы. Трамп назваў мінулую сустрэчу з Пуціным «вельмі добрай» і сказаў, што дамоўленасць Зяленскага з Пуціным можа «захаваць мільёны жыццяў».
Пра рэальныя дамоўленасці, дасягнутыя на Алясцы, па-ранейшаму нічога не вядома.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары