Грамадства2222

Беларускі гінеколаг у Варшаве Ганна Каско ў мінулым месяцы зарабіла $45 тысяч

Беларуска, якая стала адной з самых вядомых спецыялістак Варшавы, расказала, як у яе атрымліваецца так шмат зарабляць і чаму яна выступае супраць пакетаў медычных паслуг.

Ганна Каско Анна Каско Аnna Kasko
Ганна Каско. Скрын відэа: LeraRuma / YouTube

Гінеколаг Ганна Каско пераехала ў Польшчу чатыры гады таму. Цяпер яна адна з самых вядомых спецыялістаў Варшавы.

У падкасце Lera Ruma, Ганна расказала, што яна як гінеколаг у прыватнай клініцы за адны роды атрымлівае каля 1800 злотых (каля 485 долараў). Але, як запэўнівае жанчына, яна зарабляе добра.

У мінулым месяцы, па словах Ганны, яе заробак 45 тысяч даляраў у эквіваленце. Гэта яе рэкорд.

Мінімальна яна атрымлівала прыкладна 25 тысяч даляраў — у месяц, калі з'язджала ў адпачынак.

Жанчына расказвае, як у яе атрымліваецца столькі зарабляць:

«Гэты тры працы — два цэнтры і раддом. (…) Не кожны так працуе. (…) З шостай ранку да 10-й вечара. Пачатак у 6:00-6:30, як там запісаліся.. (…)

Я магу да 8-й [вечара] папрацаваць. Магу да 7-й вечара, калі мне трэба пайсці на пазногці. А так я як захачу, так і працую. (…) Гэта кожны дзень, акрамя нядзелі. І то ў нядзелю ў мяне бываюць роды. (…) Ну я не скажу, што мне цяжка. Я шмат працую, але я працую ў задавальненне», — даводзіць доктар.

Заробленыя грошы, як сцвярджае Ганна, яна накіроўвае ў развіццё ўласнага бізнесу — медыцынскі цэнтр у Варшаве.

Па словах Ганны, з 450 злотых (каля 120 долараў), які бярэ прыватны цэнтр за прыём гінеколага з УГД, ёй застаецца 60%.

Пры гэтым, як адзначае доктар, яна не прыхільніца розных пакетаў паслуг, кшталту суправаджэння цяжарнасці. Бо ў кожнай жанчыны свая сітуацыя, якую нельга прадугледзець у стандартным пакеце.

«Напрыклад, я хачу вам дадаць бялок, ферыцін, вітамін D, а гэта не ўключана ў стандартныя пакеты», — тлумачыць Каско і дадае, што ёй самой нецікава, каб пацыент затрымаўся:

«Ты прыходзіш да доктара, ты не ведаеш яго. Можа, вы возьмеце гэты пакет, а я вам не спадабаюся. Вы заплаціце за яго, і вам потым са мной не захочацца. Ну вось бывае ж такое.

Я лічу, што трэба раз, другі раз прыйсці і паглядзець на доктара. Калі табе падабаецца, усё, застаёмся. Выбірае як доктар вас, так і вы яго. Гэта значыць, тут павінна быць усё ўзаемна. Гэта вельмі важна, таму што як пройдзе ваша цяжарнасць, якія застануцца ў вас уражанні пра яе. Я за тое, каб прыходзілі на прыём і плацілі за гэты раз.

І тады чалавек да цябе не прывязаны. Ён можа заўсёды перайсці да іншага доктара, калі захоча».

Каментары22

  • ЯНКА
    03.08.2025
    💸 Падкажыце, калі ласка, якія грошы цяпер ходзяць у Польшчы? Даляры (наркам. – долары), эўра, злотыя? Калі РП у ЭЗе, то мусяць быць законна эўры. Значыць, і імі разам са злотымі можна разлічвацца ў крамах? Альбо як тады?
  • Што робіцца!
    03.08.2025
    Бяз грантаў? Сама працуе? Трэба спраўдзіць, ці не засланая гэта агентура!
  • Дарадца Кіта Кэлага
    03.08.2025
    ЯНКА, гэта Яўропа, тут усё бясплатна, ніякіх грошай ня трэба. Прыязджайце - усім тут радыя. Ад мяжы адразу на аўтобусе вязуць сваіх.

Цяпер чытаюць

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава27

У Барселоне бацькі пакінулі 10-гадовае дзіця ў аэрапорце, каб не прапалі квіткі і адпачынак15

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй10

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі13

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць