Грамадства22

З тыктока знік відэаролік са зваротам бацькоў дашкольнікаў да Лукашэнкі. Як выглядае, нічога яны не дабіліся

Некалькі тыдняў таму жыхарка аграгарадка Гаршчэўшчына Талачынскага раёна размясціла на сваёй старонцы ў тыктоку калектыўны зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Мясцовыя жыхары цытавалі ягоныя словы пра неабходнасць стварэння годных умоў для жыхароў сельскай мясцовасці, пра захады для замацавання кадраў на вёсцы, і ў сувязі з гэтым прасілі не закрываць дзіцячы сад у іхнім аграгарадку. Але ў выніку нічога не дабіліся, а цяпер гэтага роліка ў тыктоку ўжо няма, заўважыла «Віцебская вясна».

Скрыншот з відэа

Як толькі на зварот звярнулі ўвагу недзяржаўныя СМІ, з «адказам» бацькам выступіла талачынская раённая газета. На яе старонках заявілі, што мясцовыя ўлады «аптымізуюць» сістэму дзіцячых устаноў для «карысці малых». 

Але наўрад ці жыхароў Гаршчэўшчыны ўдалося такім чынам пераканаць у тым, што перспектыва вазіць малых за 18 кіламетраў у суседнія Абольцы — гэта сапраўды найлепшы варыянт. Вядома, што нядаўна са сваёй праблемай вяскоўцы спрабавалі прабіцца на прыём да дэпутатаў.

Аднак, паводле інфармацыі рэсурса viciebsk.live, тыя іх нават не прынялі. Сакратарка старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергеенкі сказала, што прыёму ў яго не будзе, а памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Бабічаў заявіў, каб людзі нават не прыязджалі — усё адно дэпутат ім нічым не дапаможа.

У відэароліку, які цяпер недасяжны праз персанальны акаўнт, гаварылася пра тое, што садок у Гаршчэўшчыне — гэта двухпавярховы цагляны будынак, дзе ёсць і прасторныя гульнявыя пакоі, і спартыўная, і актавая залы. Але дзяцей пераводзяць у школу ў Абольцах, дзе для дашкольнікаў выдзелена ўсяго два пакоі. Пры гэтым у саміх Абольцах — усяго трое дзяцей дашкольнага ўзросту, а пераводзіць туды збіраюцца 11 маленькіх жыхароў Гаршчэўшчыны.

Бацькі занепакоеныя тым, што маленькія дзеці ў мароз і завіруху павінны чакаць аўтобус, які яшчэ невядома, прыйдзе ці не, а потым 18 кіламетраў трэсціся ў адзін бок, таму што дарога не заасфальтаваная.

У адказ раённая газета «Голас Талачыншчыны» заявіла, што вазіць дзяцей у суседнія населеныя пункты — гэта нармальная і шмат дзе распаўсюджаная практыка. Раённыя ўлады вырашылі закрыць дзіцячы садок у Гаршчэўшчыне, каб не ўкладаць сродкі ў яго бягучы рамонт, бо, маўляў, гэта нерэнтабельна.

Каментары2

  • Belarus
    01.08.2025
    Лукашенко и его чиновники - дети КиШ. Все поняли?
  • даведка
    02.08.2025
    По всем же каналам пропаганды трубили о том, что 4 августа приём у Сергеенко?!

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі7

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзімір Мацкевіч: Найгоршае, што са мной адбылося ў турме, — тое, што забралі мае сшыткі2

«Аднаўляйце сям'ю». Расійскі апазіцыянер прыйшоў з парадамі да Ціханоўскай — у інтэрнэце яго асадзілі56

Актывы збанкрутаванай «Белрыбы» перайшлі да фірмы, блізкай да сям'і Лукашэнкі3

Канал «Настоящее время. Беларусь» спыняе існаванне9

У Гродне падлетак пабіў слоікам з-пад шакаладнай пасты лабавое шкло ў машыне1

Кіроўца Voyah у Мінску даказаў, што ў яго жалезныя нервы2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд журналісту Ігару Ільяшу2

«Ліміт перавышаны». Візавы цэнтр Італіі аднавіў запіс па жывой чарзе1

На фоне адкрыцця Польшчай мяжы Мінск прапануе адкласці тэхнічныя перамовы з Літвой11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі7

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць