Грамадства77

Сілавікі заклікаюць людзей слаць ім інфармацыю ў чат-бот

Як паведамляецца, у спецыяльны чат-бот МУС «кожны ахвотны зможа паведаміць інфармацыю, якая тычыцца грамадскай бяспекі». Ініцыятарам стварэння такога інструмента называюць міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: LookByMedia

«Беларусы стаміліся ад тых, хто грэбуе літарай Закона і агульнапрынятымі нормамі маралі. Колькасць зваротаў грамадзян у органы ўнутраных спраў сведчыць пра імкненне людзей зрабіць жыццё ў краіне яшчэ больш бяспечным. Таму яны гатовыя аказваць дапамогу і садзейнічанне міліцыі», — упэўненыя сілавікі.

Цяпер для гэтага чат-бота распрацоўваецца «новы сучасны і зручны для ўсіх катэгорый грамадзян функцыянал праграмы». У яго можна дасылаць паведамленні ў тэкставым выглядзе, а таксама фота ці відэа, і сілавікі нават нібыта гарантуюць канфідэнцыяльнасць. 

Каментары7

  • Яны нам не "сілавікі"
    29.07.2025
    Каму "сілавікі", а каму карнікі, ябацькі, лукашысты.
  • Сымон
    29.07.2025
    Калі кіберы ламануць базу даносчыкаў - гэта толькі пытанне часу. Кубракову давядзецца асабіста туды пісаць, каб стварыць хоць нейкую станоўчую статыстыку
  • Хэй
    29.07.2025
    Бяспечны адрас для дасылання дзік-пікаў...

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй22

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Тры найбуйнейшыя металургічныя заводы Украіны спынілі працу пасля расійскіх атак. Цэлая галіна прамысловасці аказалася пад пагрозай 10

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам18

Каверын выбачыўся за прапанову эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай66

Дрон ці балістыка? Што гэта за «Пелікан», якім сёння ўкраінцы атакавалі Маскву6

Першая ў гісторыі горада. У Баранавічах дзяўчынку назвалі вельмі рэдкім старажытнагрэчаскім іменем 8

Вядомы расійскі футбаліст паспрабаваў прачытаць фразу па-беларуску і пацярпеў фіяска ВІДЭА15

«Спачатку мы пяць дзён запар пілі піва, а потым пайшлі ў студыю». Беларусы стварылі панк-гурт у Амерыцы і запісалі альбом па-беларуску10

«Маё сэрца разбіта». Эд Шыран выбачыўся пасля скандалу з адхіленнем рэпера Маклмора праз прапалесцінскія лозунгі10

Блінчыкі з шакаладам, пельмені і не толькі. Чым кормяць школьнікаў у новым навучальным годзе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй22

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць