Спорт22

Знялі забарону на камандныя выступленні беларускіх гімнастаў і акрабатаў

Міжнародная федэрацыя гімнастыкі (FIG) дазволіла беларускім спартсменам выступаць не толькі ў індывідуальных, але і ў групавых і камандных міжнародных спаборніцтвах.

Двухразовы алімпійскі чэмпіён у скачках на батуце Іван Літвіновіч

Цяпер, напрыклад, у скачках на батуце беларусы змогуць прэтэндаваць на медалі ў сінхронных і змешаных сінхронных скачках. Гэта асабліва для іх важна напярэдадні чэмпіянату свету, які пройдзе ў іспанскай Памплоне ў лістападзе.

Галоўная трэнерка зборнай Беларусі па спартыўнай акрабатыцы Анжэла Янусік адзначыла, што вяртанне на міжнародную сцэну выклікала ў спартсменаў і трэнераў моцныя эмоцыі і радасць, бо яны доўга гэтага чакалі.

Раней FIG дазваляла беларускім і расійскім спартсменам выступаць толькі ў індывідуальным нейтральным статусе. У лістападзе 2023 года былі ўведзеныя правілы допуску беларускіх і расійскіх атлетаў да спаборніцтваў пад эгідай FIG.

Міжнародная федэрацыя гімнастыкі ўключае ў сябе сем відаў гімнастыкі: мужчынскую і жаночую спартыўную гімнастыку, мастацкую гімнастыку, спартыўную аэробіку, спартыўную акрабатыку, скачкі на батуце і паркур.

Каментары2

  • FIG vam
    18.07.2025
    Беларускія гімнасты і акрабаты самыя гнуткія
  • Андрусь
    18.07.2025
    А што ім кепска хіба было спаборнічаць са спартоўцамі ў Сызрані, Пензы і Саратава?
    Міжнародныя спартовыя канторы ўсё больш і больш перагортваюць старонку. І не толькі старонку злачынстваў кіроўнага ў Беларусі рэжыму супраць свайго народу, але і старонку ягонага суўдзелу ва ўзброенай агрэсіі расіі супраць Украіны.
    Цяпер адно спадзяванне на МЗС Гішпаніі, каб яно візы не надало. Бо кожная спартовая ўдача выхаванцаў лукашысцкіх ДЮСШ на сусветных спаборніцтвах - гэта вада на млын лукашысцкай прапаганды.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Што такое рабатызаваныя турэлі, якія павінны выратаваць Кіеў ад рэактыўных «шахедаў»1

Кіеў пачаў аддзяляць беларусаў ад Лукашэнкі. Калі гэта зменіць жыццё беларусаў ва Украіне?11

Рамзану Кадыраву далі ордэн ад РПЦ7

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?8

Расія ўдарыла дронамі па турэцкім судне з кукурузай

Беларус сабраў грыбы ў Чарнобыльскай зоне і аднёс у лабараторыю. Якія вынікі?12

Беларуская футбольная федэрацыя паскардзілася на хейт Лукашэнкі падчас матча зборнай у Фінляндыі8

У Расіі вайсковы дэзерцір забіў і расчляніў трох жанчын11

Сілавікі кажуць, што зняволены псіхіятр Ігар Пасноў жывы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць