У выніку тэракту загінулі 10 чалавек, яшчэ 25 атрымалі раненні.

Царква Святога прарока Ільі ў Дамаску пасля тэракта.
Тэракт адбыў у час службы ў грэчаскай праваслаўнай царкве Мар-Эліяс (Святога прарока Ільі) у сірыйскім Дамаску.
Паводле папярэдніх даных, выбух здзейсніў тэрарыст-смяротнік. Як паведамляе Baza, загінула 10 чалавек, яшчэ 25 атрымалі раненні. Відавочцы паведамляюць, тэрарыст спачатку адкрыў агонь па мірных жыхарах, а затым узарваў пояс з выбухоўкай.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары