Грамадства11

«Спачатку падумаў, што сабака». У Бягомлі ноччу па дварах бегаў мядзведзь ВІДЭА

Жывёла парвала некалькі агароджаў, а потым уцякла ў бок возера.

У ноч на нядзелю ў Бягомлі людзі заўважылі мядзведзя. Паводле відавочцаў, звер перасек дарогу, прабег праз некалькі двароў і знік у лесе.

Адзін з тых, хто бачыў мядзведзя, Дзмітрый, распавёў падрабязнасці, піша «Анлайнер».

«Мы каталіся і ехалі з боку Докшыц у напрамку Бягомля. Я паварочваю галаву — і разумею: нешта вялікае стаіць. Спачатку падумаў, што сабака. Але потым дайшло: у сабакі не можа быць такіх лап. Праз некалькі хвілін вярнуліся — яго ўжо няма. Потым сустрэлі іншую машыну з мужчынамі. Яны пытаюцца: «Сабаку не гублялі?» Кажу: «Ды гэта быў не сабака, а мядзведзь». Яны: «Так, і мы так падумалі». Кажуць, што мядзведзь пабег у бок возера», — расказаў хлопец.

Па словах Дзмітрыя, жывёлу ён убачыў паўторна ўжо каля гарадской лазні:

«Гэта было мядзведзяня — па памерах, максімум аднагодак. Мы пад’ехалі — ён уцёк. Пабег па вуліцы, устаў на заднія лапы, паглядзеў на нас, парваў плот у адным з двароў і знік. А крыху пазней, калі мы ехалі ўздоўж лесу, ён літаральна ўрэзаўся ў плот каля машыны, развярнуўся і зноў уцёк. Мы потым ездзілі і папярэджвалі людзей, каб былі асцярожней — усё ж такі дзікі звер бегае па пасёлку».

Дзмітрый таксама адзначыў, што мядзведзяня выглядала напалоханым.

«Было страшна. Асабліва калі ён такі малады — а раптам дзесьці побач і маці? І відаць, што напалоханы: бегае хаатычна, можа паводзіць сябе непрадказальна», — сказаў відавочца.

Пакуль невядома, адкуль менавіта з’явіўся мядзведзь. У падобных сітуацыях спецыялісты раяць пазбягаць кантакту з дзікімі жывёламі і паведамляць пра іх з’яўленне ў адпаведныя прыродаахоўныя службы.

Каментары1

  • Рыгор
    11.05.2025
    вёскі выміраюць, месца людзей займаюць дзікія жывёлы, гэта адначасова добра і жахліва

Цяпер чытаюць

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы10

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта дурасць ці здрада?» Азаронак абурыўся тым, што міліцэйскага начальніка пакаралі за адказ па-руску28

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі13

На мяжы быў паранены літоўскі памежнік, мігранты спрабавалі зацягнуць яго ў Беларусь3

Справаздача пра інцыдэнт з Ryanair: ілюмінатар, у які зацягнула галаву пасажыра, прабілі асколкі рухавіка1

«Бо дырэктар падпісаўся за альтэрнатыўнага кандыдата». Стала вядома, чаму кампаніям забараняюць праводзіць культурныя мерапрыемствы11

«Кватэра нагадвае закінутую». Жыхары пагарэлых дамоў на Леніна — пра «нашэсце» цвілі

Лаўроў паабяцаў значна больш жорсткі адказ саюзнікам Кіева7

Беларусы выкупілі рэдкую гравюру Берасця XVII стагоддзя5

У Беларусі збіраюцца ўвесці абавязковыя зоркі для гатэляў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы10

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць