Вайна22

Два расійскія Су-30 збітыя ракетамі з беспілотных катэраў — Буданаў

Кіраўнік украінскай разведкі мінабароны Кірыл Буданаў распавёў некаторыя падрабязнасці ўчорашняй атакі на расійскія знішчальнікі СУ-30. Паводле Буданава, абодва былі збітыя ракетамі з беспілотных катэраў. Экіпаж аднаго з іх, імаверна, загінуў. 

Кіраўнік ведамства паведаміў выданню The War Zone, што Упраўленне ваеннай разведкі Украіны збіла два знішчальнікі Су-30 «ракетамі класа «паветра-паветра» з інфрачырвоным навядзеннем AIM-9 Sidewinder, выпушчанымі з беспілотнікаў «Магура-7». Гэта першы выпадак, калі знішчальнікі былі збітыя беспілотнікамі, і першае выкарыстанне AIM-9 з беспілотніка для знішчэння.

«Гэта гістарычны момант», — сказаў Буданаў.

У сацыяльных сетках з'явілася відэа, на якім бачны першы збіты СУ-30. Буданаў заявіў, што ні відэа, ні здымкаў другога сутыкнення няма.

Паводле слоў Буданава, ГУР выкарыстала ў атацы тры беспілотнікі «Магура-7», два з якіх стралялі па самалётах. Ён растлумачыў, што «Магура-7» — гэта варыянт «Магура-5» для супрацьпаветранай абароны, адмовіўшыся ўдакладніць розніцу паміж імі.

Першае фота Magura V7, узброенага сістэмай AIM-9 Sidewinders, які збіў два расійскія самалёты Су-30 у Чорным моры, апублікавала выданне Naval News

Буданаў заявіў, што экіпаж першага Су-30 выжыў і быў падабраны ў Чорным моры грамадзянскім суднам. Папярэдне, экіпаж другога самалёта загінуў, дадаў ён.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім відэазвароце 3 мая паведаміў аб двух за дзень знішчаных баявых самалётах РФ. 

«Вельмі трапна наша армія правяла аперацыю па вайсковых аб'ектах на тэрыторыі Крыма: мінус яшчэ адзін, другі расійскі самалёт за суткі. Таксама знішчаныя вайсковыя склады», — сказаў Зяленскі.

Ён падзякаваў адмыслоўцам, якія нарошчваюць украінскія дальнабойныя магчымасці — «і ў небе, і на моры».

Каментары2

  • Filipp
    04.05.2025
    Гэта моцна, віншую УСУ з гэтай перамогай.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    04.05.2025
    Боты не атрымалі метадычкі як каментаваць гэту навіну))
    Нешта не тое ў другім войску свету))

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць