Свет

Марка Рубіа не будзе на лонданскай сустрэчы па Украіне

Рашэнне Рубіа выклікала сумневы адносна поспеху перамоўнага працэсу.

Марка Рубіа. Фота: Win McNamee / Getty Images

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа не будзе браць удзел у сустрэчы прадстаўнікоў Украіны, ЗША, Еўрасаюза ў Лондане, на якой павінны абмяркоўвацца ўмовы пагаднення аб спыненні агню ва Украіне, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

Дзяржсакратар Рубіа прыняў гэта рашэнне ў аўторак пасля таго, як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі публічна адхіліў адно з ключавых умоў мірнага ўрэгулявання, прапанаванага адміністрацыяй Дональда Трампа, — прызнанне Украінай расійскай юрысдыкцыі над Крымам.

Раней у аўторак прэс-сакратар Дзярждэпартамента Тэмі Брус пацвярджала намер Марка Рубіа ўдзельнічаць у перамовах. Паводле яе слоў, «у Лондана ёсць патэнцыял».

Рашэнне Дзяржсакратара скасаваць паездку ў Лондан яна патлумачыла «лагістычнымі праблемамі ў яго раскладзе».

Як пішуць амерыканскія СМІ, адмова Марка Рубіа ад удзелу ў лонданскай сустрэчы ўзнімае пытанні аб стане перамоўнага працэсу.

На мінулым тыдні пасля сустрэчы з прадстаўнікамі Украіны і еўрапейскімі саюзнікамі ў Парыжы Рубіа папярэдзіў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп губляе цярпенне адносна зацягнутых перамоваў і можа прысвяціць сваю ўвагу «іншым прыярытэтам».

Дзярждэпартамент пацвердзіў удзел у лонданскай сустрэчы спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта Трампа па Украіне Кіта Келага.

Пакуль невядома, ці возьме ў ёй удзел прадстаўнік Трампа па Расіі Стывен Уіткаф, які за апошнія месяцы тройчы сустракаўся з Уладзімірам Пуціным і, як чакаецца, ізноў сустрэнецца з ім на гэтым тыдні.

Каментары

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць