Свет11

У Мінабароны Польшчы не выключылі мініравання мяжы з Беларуссю 

Намеснік міністра абароны Польшчы Павэл Бэйда растлумачыў, чаму ягоная краіна вырашыла выйсці з Атаўскай канвенцыі, якая забараняе супрацьпяхотныя міны, і не выключыў, што мяжа з Беларуссю, а таксама з Расіяй, будзе замініраваная, піша «Белсат».

На польска-беларускай мяжы. Фота: Ansgar Haase picture alliance via Getty Images 

18 сакавіка міністры абароны Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы выпусцілі сумесную заяву пра выхад гэтых краін з Атаўскай канвенцыі. Яна прадугледжвае адмову ад выкарыстання супрацьпяхотных мінаў, спыненне іх вытворчасці і знішчэнне запасаў.

Літва далучылася да гэтай дамовы ў 2003 годзе, у наступным годзе — Эстонія, у 2005-м — Латвія. Польшча ратыфікавала дамову ў 2021-м.

З тых часоў, як адзначаецца ў заяве міністраў абароны, «сітуацыя з бяспекаю ў нашым рэгіёне істотна пагоршылася»:

«Ваенныя пагрозы ў дачыненні краінаў-членаў НАТА, што мяжуюць з Расіяй і Беларуссю, істотна выраслі. З увагі на такую нестабільную сітуацыю ў сферы бяспекі, звязанай з агрэсіяй Расіі і сталай пагрозай, што яна ўяўляе для еўраатлантычнай супольнасці, надзвычай важна вызначыць усе захады, якія могуць быць ужытыя дзеля ўмацавання нашага патэнцыялу стрымлівання і абароны».

Кіраўнікі Мінабароны чатырох краін вырашылі, што дазвол на выкарыстанне супрацьпяхотных мінаў дасць узброеным сілам «гнуткасць і магчымасць выбару» для ўмацавання абароны.

«Наша пастанова дасылае выразны сігнал: нашыя краіны гатовыя і здольныя выкарыстоўваць любыя сродкі, неабходныя для аховы нашай тэрыторыі і свабоды», — падкрэслілі міністры.

У эфіры польскага радыё RMF FM намеснік кіраўніка Мінабароны Польшчы Павел Бэйда заявіў, што краінам рэгіёну «не пакінулі выбару»:

«Сітуацыя на мяжы сур'ёзная. Я кажу пра польска-беларускую і польска-расійскую мяжу. Беларусь знаходзіцца на павадку ў Расіі: што скажа Пуцін, на тое і пагодзіцца Лукашэнка. Звярніце ўвагу, з якога кірунку была атакаваная Украіна. З боку Беларусі».

Чыноўнік таксама паведаміў, што цяпер Польшча не мае супрацьпяхотных мінаў, але краіна здольная іх выпускаць. Ён не выключыў, што такіх мінаў будзе выраблена некалькі соцень тысяч або нават мільён.

Каментары1

  • Andy
    19.03.2025
    Давно пора было!

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць