Свет66

Марын Лё Пэн раскрытыкавала прыпыненне амерыканскай вайсковай дапамогі Украіне

«Я лічу, што бесцырымоннасць гэтага рашэння падлягае асуджэнню. Гэта вельмі жорстка ў дачыненні да ўкраінскіх жаўнераў, якія вядуць патрыятычную абарону сваёй краіны», — заявіла былая кіраўніца крайне правай партыі «Нацыянальнае аб'яднанне» Марын Лё Пэн у інтэрв'ю газеце Le Figaro.

Марын Лё Пэн. Фота: AP Photo/Thibault Camus

«Ніхто не можа прымусіць Злучаныя Штаты працягваць іх падтрымку, калі яны гэтага не жадаюць», — прызнала французскі палітык. Аднак Вашынгтон, на яе думку, павінен быў даць Кіеву «разумны тэрмін» на перабудову.

Лё Пэн у мінулым была вядомая сваёй прарасійскай пазіцыяй. Аднак яна паслядоўна праводзіла курс на змякчэнне ранейшых пазіцый сваёй партыі па многіх пытаннях, і Нацыянальнае аб'яднанне нават пазбягае размоў пра агульнасць сваіх поглядаў з Трампам. А наступнік і пратэжэ Лё Пэн на пасадзе кіраўніка партыі Жардан Бардэла займае, ва ўсякім выпадку на словах, нават больш праўкраінскую пазіцыю.

У той жа час Нацыянальнае аб'яднанне катэгарычна выступае супраць прыёму Украіны ў НАТА і Еўрасаюз. У нядаўнім выступленні ў парламенце краіны тая ж Лё Пэн заявіла:

«Мы не можам даць Украіне сяброўства ў НАТА. Яе ўступленне ў Еўрасаюз таксама супярэчыць нашым інтарэсам і будзе каштаваць Францыі сотні мільярдаў».

Партыя Лё Пэн захоўвае высокія шанцы атрымаць шмат галасоў на датэрміновых парламенцкіх выбарах, якія, верагодна, пройдуць у Францыі ў гэтым годзе. У яе самой, як лічыцца, у 2027 годзе таксама будуць нядрэнныя шанцы на перамогу на прэзідэнцкіх выбарах.

Каментары6

  • Filipp
    04.03.2025
    Як яна кажа, уступленне Ўкраіны ў ЕС не ў нашых інтарэсах, а ўступленне ў НАТА не ў нашых сілах.
    Але ЗША мы асуджае! Мала часу далі на змену.
  • уточнение
    04.03.2025
    Страдать, в первую очередь, будут дети, женщины, старики Украины под ковровыми бомбардировками России и путина....
  • не такі, як ёсць
    04.03.2025
    Трамп, здавайся 🤣 засталося нямецкай AFD тэслу спаліць

Цяпер чытаюць

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік1

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Усе навіны →
Усе навіны

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА66

У Вілейскім раёне закрылі нелегальны спартыўны летнік

Ціханоўскі з размахам сустрэў дзень народзінаў у Лос-Анджэлесе59

«Баяцца, што можа нешта ўзарваць проста з турмы». Севярынец — пра галоўнага беларускага «тэрарыста» Аўтуховіча1

Развітанне з Мілінкевічам адбудзецца ў Варшаве ў суботу, 22 жніўня14

Беларус парэзаў нажом двух украінцаў ва Уроцлаве5

Мінабароны паказала нядбайных работнікаў АПК, якіх прызвалі на зборы10

Стане складаней атрымаць візу ў Латвію

Ва Украіне расследуюць справу злачыннай арганізацыі з удзелам дэпутатаў і высокапастаўленых асоб адміністрацыі прэзідэнта5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік1

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць