Свет11

Еўрасаюз плануе пашырыць бюджэт на абарону і дапамогу Украіне. Дарадца па палітыцы ЕС тлумачыць як

6 сакавіка лідары краін ЕС збяруцца на саміт, дзе адной з ключавых тэм стане вайна Расіі супраць Украіны. Чакаецца, што старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен прадставіць усёабдымны план па пераўзбраенні Еўропы, паведаміў «Настоящему времени» дарадца па палітыцы ЕС Петар Танеў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі вітае старшыню Еўрапейскай камісіі Урсулу фон дэр Ляен, Кіеў, 24 лютага 2025 г. Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны / AP

Танёў паведаміў, што лідары ЕС ужо абмяркоўвалі стратэгію ў выпадку адмовы ЗША працягваць вайсковую падтрымку Украіны.

«Мы даўно ўжо гаварылі пра неабходнасць агульнага абароннага рынку Еўрасаюза і наогул нейкага праекта агульнаеўрапейскай арміі пры ўмове, што Трамп стане прэзідэнтам ЗША: і на пляцоўках Еўрапарламента, і ў рабочых групах, і ў міністэрскіх кабінетах Савета міністраў замежных спраў Еўрасаюза. Цяпер жа надышла суровая рэальнасць, і актыўна шукаюцца магчымасці пераўзброіць Еўропу».

Паводле яго слоў, 6 сакавіка на саміце Еўрапейскага Савета абмяркуюць праект дакумента ад урадаў краін Еўрапейскага Саюза, які закліча Еўракамісію неадкладна прадаставіць краінам больш фінансавай прасторы і прапанаваць дадатковыя крыніцы фінансавання для абароны на ўзроўні Еўрапейскага Саюза, у тым ліку магчымасць пераразмеркавання сродкаў з бюджэту Еўрасаюза і нацыянальных краін-членаў.

«Хутчэй за ўсё, гэтыя сродкі пойдуць са сродкаў, якія прызначаліся для рэгіянальнага развіцця. Нечым трэба ахвяраваць. І мы ў Бруселі зараз чакаем канкрэтныя заклікі да Еўракамісіі, каб Еўракамісія аператыўна прадаставіла адпаведную прапанову», — расказаў Танеў.

Паводле яго слоў, адной з мераў фінансавай падтрымкі краін-членаў ЕС можа стаць паслабленне бюджэтных правілаў Еўрасаюза, каб дазволіць выключыць ваенныя расходы з жорсткіх дэфіцытных абмежаванняў у кантэксце фіскальнай палітыкі.

Дарадца па палітыцы ЕС падкрэсліў, што «грошы насамрэч для гэтага ёсць»: «Проста складанае фіскальнае рэгуляванне палітыкі Еўрапейскага Саюза не прадугледжвае павелічэння ў тых аб'ёмах, у якіх мы маем патрэбу: гэта не 3%, не 4%, а ад 5% ці 6% ВУП, якія павінны выдзяляцца на абаронную прамысловасць».

Ёсць і іншыя варыянты фінансавай падтрымкі, дадаў Танеў: зараз, паводле яго слоў, у Бруселі абмяркоўваецца стварэнне абароннага фонду з удзелам сярод іншых Вялікабрытаніі, Канады і Нарвегіі.

«З тых сродкаў, якія ЕС збіраецца вылучыць на абаронную прамысловасць, гэтая абаронная прамысловасць будзе выкарыстоўвацца для ваеннай падтрымкі Украіны ў тым ліку. Для абароны Еўрапейскага Саюза ў цэлым і яго знешніх межаў, і асабліва на ўсходнім флангу, і ў мэтах ваеннай падтрымкі Украіны», — удакладніў Танеў.

Матэрыяльна-тэхнічная падтрымка Украіны з боку Еўрасаюза — ракеты, дроны, інтэграваныя сістэмы супрацьпаветранай абароны, сістэмы СПА і г.д. — гэта наступны крок пасля стандартызацыі ВПК краін Еўрапейскага Саюза, дадаў палітык.

«У тым ліку абмяркоўваецца, як выкарыстоўваць магчымасць, маштабы рэалізацыі агульнага ВПК Еўрапейскага Саюза для адпраўкі міратворчых сіл ва Украіну. Мы часта гаворым аб неабходнасці міратворчых сіл ва Украіне, што гэта, хутчэй за ўсё, адбудзецца на аснове нейкага мандата. Але, каб гэта было, нам патрэбна ваенная прамысловасць. У тых маштабах, якія сапраўды могуць пакрыць і абараніць паветраную прастору Украіны, на дадзены момант Еўрасаюз не валодае лішкамі. Гэта павінна быць прыярытэтам Еўрапейскага Саюза. Таму што фактычна ў такім выпадку ЕС будзе абараняць стратэгічна ўсходні фланг як ЕС, так і НАТА», — рэзюмаваў Танеў.

Каментары1

  • Дзе справы?
    04.03.2025
    Словы бачым. Дзе справы?

Цяпер чытаюць

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета4

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў53

Зборная Беларусі па футболе пачала адбор на чэмпіянат свету з грандыёзнага правалу14

На стварэнне расійскай альтэрнатывы Вікіпедыі патрацілі $25 мільёнаў, а на ліквідацыю патрацяць яшчэ амаль $4 мільёны

Украіна пачне атрымліваць крылатыя ракеты ERAM ужо ў кастрычніку. Але радавацца яшчэ рана

Трамп паабяцаў не пакінуць без адказу рашэнне ЕС аштрафаваць Google на 3,5 мільярда даляраў2

У Мінску адкрыецца яшчэ адзін будаўнічы гіпермаркет Mile

МЗС Польшчы заклікала польскіх грамадзян пакінуць Беларусь4

Беларусы ў сацсетках хваляцца хатнімі ўраджаямі кавуноў ФОТЫ

Украінскі беспілотнік вывеў са строю найбуйнейшы НПЗ «Раснафты»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета4

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць