Грамадства1515

Кныровіч тры гады працаваў у супольнасці блогераў «Інфапойнт», але цяпер развітаўся з аб'яднаннем

Ён будзе сам шукаць фінансаванне для свайго ютуб-канала «Кнырович. План».

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч напісаў у сацсетках, што выйшаў з кааліцыі блогераў «Інфапойнт» (юрыдычная асоба IMN Stream, раней — Infopoint Media Network). Цяпер ён збіраецца самастойна развіваць праект «Кнырович. План».

«Інфапойнт» быў створаны ў 2020 годзе па ініцыятыве Франака Вячоркі. Блогеры і некалькі медыя, якія ўвайшлі ў кааліцыю, каардынаваліся між сабой, абменьваліся інфармацыяй. Паколькі ім было складана паасобку шукаць фінансаванне, гэту задачу ўзяло на сябе кіраўніцтва «Інфапойнта». Сярод публічных удзельнікаў кааліцыі называліся «Беларусь галаўнога мозгу», Kyky.org, The Village Belarus. Такія буйныя незалежныя медыя, як «Наша Ніва», «Зеркало», «Радыё Свабода», «Белсат», у «Інфапойнт» ніколі не ўваходзілі. Праз некаторы час Вячорка адышоў ад праекту і заняўся палітычнай дзейнасцю. Арганізацыяй кіравала Саша Раманава, былая дырэктарка Kyky.org.

Многія абвінавачвалі блогераў з «Інфапойнта», што яны цалкам падпарадкаваныя Офісу Святланы Ціханоўскай. Кныровіч абвяргае такую практыку.

«За 150 планёрак «Інфапойнта» з лютага 2022 года я ні разу не бачыў там Франака Вячорку, больш за тое — і духу яго не адчуваў. Гэта значыць, за ўсе 3 гады не было ніводнага кіруючага ўказання з боку Офіса ні мне, ні ў маёй прысутнасці. Чуткі аб «вялікім і жудасным» лялькаводзе «Інфапойнта» — толькі чуткі», — запэўнівае ён.

Як Кныровіч расказаў «НН», у яго не было ніякай пасады ў «Інфапойнце». Ён удзельнічаў нароўне з астатнімі ўдзельнікамі кааліцыі, атрымліваў фінансавую падтрымку на праект.

«Але гэта зусім невялікія сумы, яны не могуць закрыць патрэбы чалавека на месяц. Тры гады таму мы з Сашай Раманавай дамовіліся аб тым, што яны будуць падтрымліваць мой асабісты ютуб-канал. Была дамоўленасць, што працуем адзін «электаральны цыкл». Кантракт скончыўся — таму я і сышоў».

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», у 2024 і 2025 годзе некаторыя блогеры, праекты і тэлеграм-каналы гэтаксама пакінулі «Інфапойнт» і перайшлі ў свабоднае плаванне. Гэта адбылося таму, што ў дырэктаркі аб'яднання Сашы Раманавай былі прэтэнзіі да блогераў наконт іх дысцыплінаванасці. Ім жа не падабалася, што большасць бюджэту кааліцыі ідзе на праект Кныровіча.

Саша Раманава не стала каментаваць сітуацыю «Нашай Ніве».

Каментары15

  • Uh no
    28.02.2025
    Нічога па сутнасці не распавёў, бо трымае дамоўленасць. А там вельмі шмат очэнь інцярэснага адбывалася...
  • Пытанне
    28.02.2025
    Адкуль узяўся Франак Вячорка? Ці ўдзельнічаў ён у пратэстах 2020 года? Калі так, то дзе хоць адно фота з пратэстаў? Дайце спасылку, дзе паглядець.
  • Сорам і ганьба
    28.02.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць