Грамадства44

У Беларусі засталося ўсяго сем прыватных школ

Раней толькі ў Мінску і вобласці было 50 прыватных школ.

Андрэй Іванец. Скрыншот відэа

Зараз у Беларусі працуе толькі сем прыватных устаноў адукацыі. Такую лічбу назваў міністр адукацыі Андрэй Іванец у эфіры тэлеканала СТБ.

Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што неабходная ўпэўненасць у тым, што ва ўсіх установах адукацыі рэалізуецца адзіная адукацыйная праграма, якая адпавядае дзяржаўным стандартам.

Раней найбольшая колькасць прыватных школ была ў Мінску і Мінскай вобласці — каля 50. Але, паводле Іванца, толькі палова з іх да прыняцця закона аб ліцэнзаванні афіцыйна заяўлялі пра адукацыйную дзейнасць.

Сістэму ліцэнзавання прыватных школ і дзіцячых садкоў увялі ў Беларусі ў 2022 годзе.

Летам 2024-га Мінгарвыканкам паведаміў, што ніводная прыватная дашкольная ўстанова не здолела атрымаць ліцэнзію. Да зменаў у заканадаўстве ў Мінску працавала 5-6 такіх устаноў.

Каментары4

  • Лейцар коркавы
    17.02.2025
    А ці былі гэтыя школы для Беларусі каштоўныя, навучаньне на якой мове адбывалася?
  • 1863
    17.02.2025
    Лейцар коркавы, галоунае што прапаганда iдзе на мове
  • Satan
    17.02.2025
    Лейцар коркавы, мая дачка часова ў прыватны, часова ў дзяржаўны садок хадзіла... калі вы пра белмову, то ў прыватным яе было больш. Ну, і ангельская.
    А зараз дачка ў Польшчы сядзіць за ноўтам са студыйным мікрафонам у слухаўках... і нейкі хіп-хоп на ангельскай піша. Чаааамууу ня мітал? ;((

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць