Свет

Кітай замяніў палову расійскай нафты пастаўкамі з Бразіліі і Анголы

Кітайскія нафтаперапрацоўчыя заводы рэзка скарацілі закупкі расійскай нафты з-за ўзмацнення амерыканскіх санкцый, пад якія трапілі 180 танкераў «ценявога» флоту, а таксама «Газпрам нафта» і «Сургутнафтагаз», піша The Moscow Times.

Кітайскі лідар Сі Цзіньпін. Фота: AP Photo / Tatan Syuflana

У лютым марскія пастаўкі нафты з Расіі ў КНР зменшыліся да 500 тысяч барэляў у суткі супраць 1,05 млн у сярэднім за папярэднія тры месяцы, паведамляе Reuters са спасылкай на статыстыку Kpler.

Расійскія барэлі Кітай замяняе пастаўкамі з Бразіліі і Анголы: першая павялічыла экспарт на кітайскі рынак з 0,91 да 1,05 млн у дзень, а другая — амаль удвая, з 0,67 да 1,13 млн барэляў штодзень.

Індыя, наадварот, павялічыла закупкі, каб атрымаць як мага больш грузаў да 27 лютага — даты, калі санкцыі ўступаюць у поўную сілу. У лютым на індыйскі рынак з Расіі паступала 1,71 млн барэляў у дзень — максімальны аб’ём за тры месяцы.

Далейшы лёс расійскай нафты, якую, акрамя Індыі і Кітая, у вялікіх аб'ёмах не купляе ніводная краіна свету, застаецца няясным. Сакратар індыйскага міністэрства нафты Панкаж Жаін заявіў на гэтым тыдні, што парты краіны гатовыя прымаць толькі грузы на танкерах, якія не трапілі пад санкцыі. Гэта азначае, што і колькасць суднаў, і аб'ёмы паставак зменшацца, расказалі Reuters крыніцы на індыйскіх НПЗ.

Спроба дамовіцца з індыйцамі на канферэнцыі India Energy Week, куды ад Расіі ездзіў кіраўнік падсанкцыйнага «Саўкамфлоту» Ігар Танкавідаў, скончылася нічым. Індыйскія пакупнікі адмовіліся аплачваць паслугі кампаніі ў любых валютах, уключаючы рупіі, паведамілі суразмоўцы Reuters.

Раней аналагічныя абмежаванні ўвялі парты кітайскай правінцыі Шаньдун, у тым ліку Цындаа, які ўваходзіць у топ-5 у краіне. Паводле сведчання адной з крыніц Reuters, пастаўкі расійскай нафты ў Кітай ужо ў сакавіку могуць абваліцца на 70%, або на 700-800 тысяч барэляў у суткі адносна студзеня. Дзяржаўныя НПЗ, хутчэй за ўсё, будуць адмаўляцца ад расійскіх барэляў, бо з-за санкцый скарацілася колькасць пасярэднікаў і страхоўшчыкаў, гатовых удзельнічаць у такіх здзелках, тлумачыць суразмоўца агенцтва.

Цяжкасці з продажам нафты расійскія нафтавікі адчуваюць ужо цяпер. Паводле ацэнак Goldman Sachs, 17 млн барэляў, якія не знайшлі пакупнікоў, дрэйфуюць у моры ў танкерах, ператвораных у плавучыя сховішчы. Да лета гэты аб’ём можа павялічыцца да 50 млн барэляў, прагназуюць аналітыкі банка.

Гэта можа прымусіць нафтавыя кампаніі скараціць здабычу. Пакуль жа яны спрабуюць прывабіць кліентаў дадатковымі зніжкамі.

Цана гатунку Urals — асноўнай расійскай экспартнай маркі ў партах Балтыйскага мора — упала ніжэй за $60 за барэль. У чацвер, 13 лютага, паводле Reuters, партыі Urals прадаваліся па $59,33 за барэль. Гэта амаль на 15% ніжэй за ўзровень, закладзены ў бюджэт-2025 ($69,7 за барэль).

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі24

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі горная лавіна накрыла пасажырскі цягнік ВІДЭА3

Віленскі аэрапорт зноў закрываўся з-за шароў з Беларусі5

Папулярнага беларускага блогера ў Расіі абвінавацілі ў махлярстве

У Латвіі ветэрынарная служба заклікала не купляць хатніх жывёл у Беларусі. І гэта не проста прыхамаць1

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў25

У Клецку малады мужчына пабіў пажылога за тое, што той павольна ехаў6

Павел Севярынец адкрыў збор на аднаўленне публічнай дзейнасці20

У студзені ВУП Беларусі пачаў падаць2

У Брэсце дзесяцікласнік-кадэт скончыў жыццё самагубствам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі24

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць