Грамадства1010

Кіраўніка мінскага АМАПа Балабу звольнілі, каб ён падшаманіў сабе большую пенсію?

У АМАПа будзе новы начальнік, а Балаба палепшыць сваё фінансавае становішча.

Дзмітрый Балаба

29 студзеня 2025 года Дзмітрыя Балабу перасунулі з пасады кіраўніка мінскага АМАПа ў старшыні беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» — арганізацыі, якая займаецца спортам, а таксама адпачынкам ваеннаслужачых. 

Тое, што Балаба больш не начальнік АМАПа — факт. Цікавасць можна праявіць хіба што да дробязяў далейшай траекторыі ягонага лёсу.

Гранічны ўзрост службы для палкоўнікаў — 50 гадоў. Пасля 50 гадоў можна працягваць службу да 55 гадоў толькі атрымаўшы званне генерала, або, застаючыся палкоўнікам, — па рашэнні міністра ўнутраных спраў, з якім павінен пагадзіцца Аляксандр Лукашэнка. 

Балаба меўся выйсці на пенсію ў 2022-м па дасягненні 50-годдзя, але яго не звольнілі, ён застаўся камандзірам АМАПа. Генеральскага звання ён не займеў, адпаведна, атрымаў дазвол ад міністра Івана Кубракова і Лукашэнкі.

Стаць генералам, як Карпянкову, Балабе не пашчасціла, хаця лютаваў ён не менш.

Дзмітрый Балаба на разгоне пратэстаў

Па логіцы ён мог бы служыць яшчэ да 2027 года ў статусе начальніка АМАПа, але яго знялі. Але ці стаў ён пенсіянерам?

Наўрад ці. 

На супрацоўнікаў БФСТ «Дынама» гэтак жа распаўсюджваецца дзеянне закона «Аб органах унутраных спраў», як на супрацоўнікаў іншых аддзелаў і ўпраўленняў МУС. Унутры «Дынама» работнікі растуць у званнях, як любыя іншыя.

Прызначэнне ў «Дынама» — гэта магчымасць дадаткова за два гады павялічыць базу, з якой будзе адлічвацца ягоная пенсія. Аклад кіраўніка такой вялікай гаспадарчай арганізацыі, як БФСТ «Дынама», большы, чым аклад начальніка мінскага АМАП.

Новы і стары кіраўнікі БФСТ «Дынама». І абодва з кіслымі тварамі. Фота: dynamo.by

Дзмітрый Балаба нарадзіўся ў Маладзечанскім раёне. Жыццё прысвяціў служэнню не закону і радзіме, а Аляксандру Лукашэнку. Пад кіраўніцтвам Балабы супрацоўнікі мінскага АМАП у прамысловых маштабах, масава і бязлітасна калечылі тысячы беларусаў без разбору на пол і ўзрост.

Бацькоўскую хату Балабы ў вёсцы Гарадзілава спалілі. Жонка Балабы яму неаднаразова здраджвала, у тым ліку з ягонымі падначаленымі. 

Чытайце таксама: Апублікавалі размовы жонкі Балабы, у якіх яна спрабуе схаваць ад мужа трох каханкаў, у тым ліку Руслана Аляхно

Каментары10

  • Псы
    05.02.2025
    Гэтым усё адно, каму прыслужваць. Прыйдуць расейскія карнікі, дык запішуцца ў іхнае гестапа.
  • .......
    05.02.2025
    Вітаўт, .... 1994-2025.... калі не мяняюцца палітыкі, трэба мяняць краіну і грамадзянства...
  • даведка
    05.02.2025
    После спокойного бескровного захвата и удержания власти с нарисованными 87%, просроченный полковник Балаба стал больше не нужен и был списан на пенсию.
    На пост председателя центрального совета БФСО «Динамо» ставят отставников, что позволит Балабе в дополнение к полковничьей пенсии получать приличные бонусы, чтобы удовлетворять свою молодую и требовательную новую жену с его пасынком.

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве23

Стала вядома, дзе і кім працягне кар'еру Крыстафер Сміт3

Жонка закаціла скандал, а ён усё адно паехаў у акопы. Гісторыя беларуса, які апынуўся на вайне праз даўгі і страх страціць жыллё14

Пасля атакі па двух складах Wildberries маглі пацярпець да 15% складскіх плошчаў кампаніі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць