Свет44

Дзе ў Еўропе лепш за ўсё інвеставаць у нерухомасць у 2025 годзе?

У топе рэйтынгу — краіны Балтыі і Цэнтральнай Еўропы.

Згодна з новым даследаваннем брытанскай кампаніі па пераездзе 1st Move International, у якім падрабязна разгледжаны ключавыя элементы інвестыцый у нерухомасць (стаўкі падатку на нерухомасць, падаходны падатак з арэнднай платы і валавы даход ад арэнды), Літва з'яўляецца найлепшым выбарам для інвестыцый у жыллё, піша Euronews.

Паводле апошніх звестак Global Property Guide, у Вільні сярэдняя прыбытковасць ад арэнды складае 5,65%.

Цэны на арэнду жылля ў краіне высокія, яны складаюць больш за 170% ад таго, што было ў 2015 годзе. Падаходны падатак з арэнднай платы складае умераныя 15%. Замежнікам не забаронена набываць нерухомасць.

Па даных Еўрастата, у другім квартале 2024 года цэны на нерухомасць падскочылі больш чым на 10% у параўнанні з папярэднім годам, і гэтая тэндэнцыя, верагодна, захаваецца.

Эстонія займае другое месца па прывабнасці для інвестараў. Нерэзідэнтам там таксама дазволена набываць нерухомасць. Падаткі адносна нізкія, але цэны на арэнду высокія, у выніку чаго гадавы валавы даход ад арэнды складае каля 4,5% (падаходны падатак з арэнднай платы складае 20%).

Улічваючы, што цэны на нерухомасць выраслі на 6,7% на працягу года да чэрвеня 2024 года, чакаецца, што кошт інвестыцый будзе расці і далей.

Румынія займае трэцяе месца — з адносна высокай валавой прыбытковасцю ад арэнды ў памеры 6,46% у год.

Ірландыя таксама перспектыўная для інвестыцый у нерухомасць, краіна прапануе высокую прыбытковасць, у асноўным з-за высокіх цэн на арэнду, але павышаныя падаткі могуць істотна знізіць гадавы чысты прыбытак. Краіна сутыкаецца з жыллёвым крызісам, паколькі насельніцтва расце, а дамоў будуецца недастаткова.

Згодна з гэтай справаздачай, існуюць таксама добрыя магчымасці для інвеставання ў нерухомасць у такіх краінах, як Венгрыя, Славенія і Польшча, дзе арэндная плата высокая (у Венгрыі — 180% ад узроўню 2015 года), але падаткі ўмераныя.

Па даных Еўрастата, за 12 месяцаў, якія папярэднічалі чэрвеню 2024 года, цэны на жыллё ў Польшчы выраслі на 17,7%, у Венгрыі — на 9,8%, а ў Славеніі — на 6,7%.

А найменшы прыбытак ад інвестыцый у жыллё, згодна з гэтай справаздачай, — у Бельгіі, Францыі і Грэцыі. Прычына ў высокіх падатках.

Самымі ж папулярнымі краінамі для куплі нерухомасці лічацца Іспанія і Партугалія (па іх было найбольш адпаведных пошукавых запытаў у Google).

Каментары4

  • Дзякуй, не трэба
    06.01.2025
    Ёсць такі індэкс, які паказвае суадносіны цаны кватэры да яе гадавой арэнды. Так вось, калі ён 15 ці вышэй, то выгадней арэндаваць кватэру. Калі ніжэй, то выгадней купіць (калі ёсць грошы). У Варшаве гэты індэкс у сярэднім складае каля 23. Пра якое інвеставанне ў польскую нерухомасць ідзе размова, калі прыбытковасць ад арэнды кватэры ў год складзе (за вылікам падаткаў) меней за 4% у год. Гэта нават не пакрые ўзровень афіцыйнай польскай інфляцыі ў 4.8%. Прасцей на дэпазіт пакласці грошы ды атрымаць каля 6% гадавых чыстага прыбытку.
  • 18 резиденций курашупа
    06.01.2025
    мудлый инвестар , передай своему совхознику, чтобы инвестировал в ростовскую недвижимость.
  • Рамане
    07.01.2025
    Дзякуй, не трэба,

    Кошт кватэры здаецца больш абаронены ад інфляцыі чым уклад (дзе вы знайшлі пад 6%?). Здаецца можна браць іпатэку і плаціць яе чым проста арэнду

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко6

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць