Грамадства88

Кандыдатамі ў прэзідэнты зарэгістравалі Лукашэнку і ўсіх чатырох яго спарынг-партнёраў

Зарэгістраваныя Аляксандр Лукашэнка, Сяргей Сыранкоў, Аляксандр Хіжняк, Алег Гайдукевіч і Ганна Канапацкая.

Скрыншот відэа ЦВК

Збор подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў завяршыўся 6 снежня. Па версіі ЦВК, усе кандыдаты змаглі сабраць неабходныя 100 тысяч подпісаў. 

Цэнтрвыбаркам агучыў такія лічбы сабраных подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты.

1. Лукашэнка — 2 518 145
2. Гайдукевіч — 134 472
3. Сыранкоў — 125 577
4. Канапацкая — 121 077
5. Хіжняк — 112 779

Збор подпісаў прайшоў «ва ўстаноўленым законам парадку», заявіў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка на пасяджэнні ЦВК.

«У ЦВК скаргі не паступалі. Выбаршчыкі звярталіся ў інфармацыйна-даведачны цэнтр ЦВК з пытаннямі аб месцы правядзення пікетаў па зборы подпісаў, аб дакументах, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы членаў ініцыятыўных груп, аб магчымасці паставіць подпіс пры прад'яўленні іншага, акрамя пашпарта або ідэнтыфікацыйнай карты, дакумента», — расказаў Ігар Карпенка.

Зарэгістраваныя Аляксандр Лукашэнка, Сяргей Сыранкоў, Аляксандр Хіжняк, Алег Гайдукевіч і Ганна Канапацкая.

Так званая агітацыйная кампанія пройдзе з 1 па 25 студзеня. Выбары — 26 студзеня.

Каментары8

  • а
    23.12.2024
    а кандыдат Аляксандр Лукашэнка на паседжанне ў ЦВК з'явіўся? не? выкрэсліва..ой
  • Владислав
    23.12.2024
    У чотирьох останніх кандидатів майже однакова кількість підписів. Цікаво, чи заставляли цих людей підписуватися за всіх чотирьох одночасно?
  • ну мар 1
    23.12.2024
    Владислав, неістотна. галоўнае, што да №1 суадносіны подпісаў 1:20. навошта праводзіць "выбары", калі фаварыт відавочны?

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць