Грамадства77

Як Лукашэнка сам сабе забараніў балатавацца

Унесеныя ў Канстытуцыю папраўкі настолькі непісьменныя, што фармальна забараняюць яму ісці на новы тэрмін. Сачыце за рукамі.

Пасля выбараў 2020 года ўлады вырашылі сур'ёзна абмежаваць спіс асоб, якія патэнцыйна могуць стаць кандыдатамі ў прэзідэнты. Для гэтага, у прыватнасці, дадалі ў Канстытуцыю наступную фармулёўку:

«Прэзідэнтам можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, не маладзейшы за 40 гадоў, які валодае выбарчым правам, пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь не менш за 20 гадоў непасрэдна перад выбарамі, не мае і не меў раней грамадзянства замежнай дзяржавы або віду на жыхарства ці іншага дакумента замежнай дзяржавы, што дае права на льготы і іншыя перавагі».

Тлумачэння наконт таго, што такое «замежная дзяржава», няма. Калі лічыць, што гэта любая дзяржава, апроч Рэспублікі Беларусь, то робіцца нявызначаным статус савецкіх дакументаў. Да 1991 года Рэспублікі Беларусь не існавала, таму цяперашнія грамадзяне Беларусі мелі пашпарты грамадзян СССР.

Але перадусім варта звярнуць увагу на працяг фармулёўкі:

«або іншага дакумента замежнай дзяржавы, што дае права на льготы і іншыя перавагі».

Рэч у тым, што акрамя пашпартоў, дазволаў на жыхарства, дакументаў кшталту карты паляка і іншых пасведчанняў асобы льготы даюць дзяржаўныя ўзнагароды і ганаровыя званні.

У Аляксандра Лукашэнкі іх шмат:

  • Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» (Расія, 6 верасня 1997 года);
  • Медаль «Віфлеем-2000» (Палесцінская нацыянальная адміністрацыя, 2000 год);
  • Ордэн Вялікай Вераснёўскай Рэвалюцыі (Лівія, 2000 год);
  • Ордэн «Хасэ Марці» (Куба, 2000 год);
  • Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені (Расія, 2 красавіка 2001 года);
  • Вялікі ланцуг ордэна Вызваліцеля (Венесуэла, 2007 год);
  • Ордэн Франсіска Міранды першага класа (Венесуэла, 2010 год);
  • Прэзідэнцкі ордэн «Ззянне» (Грузія, 2013 год);
  • Вялікая стужка ордэна Рэспублікі Сербіі (Сербія, 2013 год);
  • Ордэн Аляксандра Неўскага (Расія, 30 жніўня 2014 года);
  • Ордэн Рэспублікі (Малдова, 4 кастрычніка 2016 года);
  • Ордэн «Гейдар Аліеў» (Азербайджан, 28 лістапада 2016 года);
  • Ордэн «Першы Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан — Лідар Нацыі Нурсултан Назарбаеў» (Казахстан, 27 мая 2019 года);
  • Ордэн Незалежнасці (Экватарыяльная Гвінея, 2023 год);
  • Ордэн «Дуслык» (Рэспубліка Татарстан, Расія, 2024 год);
  • Ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага (Расія, 30 жніўня 2024 года).

Да кожнага такога ўзнагароджання выдаецца як мінімум адзін дакумент: загад ці ўказ аб узнагароджанні. Таксама разам з самім ордэнам часта ідзе папяровае пасведчанне або дакумент з нумарам ордэна ці медаля.

Разгледзім для прыкладу некалькі ўзнагарод:

  1. Татарскі ордэн «Дуслык» мае разнастайныя льготы. Лаўрэатам даецца штомесячная грашовая выплата, субсідыі ў памеры 50% выдаткаў па аплаце жылля і камунальных паслуг, 100% па аплаце тэлефоннай сувязі і радыё, калектыўнай антэны, а таксама бясплатнае пратэзаванне зубоў.
  2. Ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага, якім нядаўна быў узнагароджаны палітык, не дае ніякіх ільгот. Але прадугледжвае штомесячную выплату ў памеры 415% сацыяльнай пенсіі для грамадзян Расіі.
  3. Ордэн Рэспублікі (Малдова) дае права на афармленне персанальнай сацыяльнай дапамогі.

Таксама Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца ганаровым грамадзянінам Ерэвана: па законе для іх таксама прадугледжваюцца льготы.

Такім чынам, само прысваенне звання ганаровага грамадзяніна Ерэвана прыводзіць да ўзнікнення права на льготы, не важная нават іх фактычная наяўнасць.

Зрэшты, гэта як з умоўнай картай паляка — на тэрыторыі Беларусі яна не дае ніякіх пераваг, затое дае льготы ў Польшчы. І нават калі ты ні разу ў жыцці не купляў у Польшчы чыгуначны квіток са зніжкай, быць прэзідэнтам Беларусі ты ўжо не можаш. Прычым адмова ад дакумента не змяняе сітуацыю — ён у цябе быў, а гэта аўтаматам стварае забарону балатавацца.

Мы праверылі не ўсе ўзнагароды Лукашэнкі, прывялі толькі відавочныя факты. Але нават узнагароды, якія дае льготны праезд у Растове-на-Доне, дастаткова для страты пасіўнага выбарчага права ў Беларусі.

Атрымліваецца, што, ускладніўшы выбарчае заканадаўства, Аляксандр Лукашэнка ўласнаручна падпісаў сабе тэарэтычную немагчымасць быць абраным у 2025 годзе.

Каментары7

  • юрыст-дурыст
    30.10.2024
    дык "прававед" жа запісаўся ў нелігітымную кампанію - https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/354375
  • аданада
    30.10.2024
    які ж ардынаносец
  • Следственный Комитет
    30.10.2024
    Человеку организовавшему преступную группировку по захвату власти пробуют сказать, что на желтый цвет переходить не положено…

Цяпер чытаюць

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы7

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы

Усе навіны →
Усе навіны

Біл Гейтс вырашыў раздаць амаль усе свае грошы на працягу найбліжэйшых дваццаці гадоў6

Аркадзь Добкін сышоў з кіраўніцтва ЕРАМ? Імаверна, гэта фармальныя перастаноўкі

15 + 15 + 5: Формула атрымання асалоды ад сэксу21

Леў XIV: Бог любіць нас, зло не пераможа1

Хворага амерыканца, які нелегальна заехаў у Беларусь у таварным вагоне, аддалі бацькам1

Ціханоўская — новаму Папу: Ваша слова можа стаць голасам падтрымкі для нашых палітвязняў7

Прэзідэнт Германіі падкрэсліў ролю беларусаў у перамозе над нацызмам2

Мінскі іпэшнік, які пісаў ананімкі на канкурэнтаў, аказаўся дырэктарам турфірмы, якая не давезла турыстаў у Рыгу2

Трамп усцешыўся, што Папам абралі амерыканца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы7

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць