Грамадства7070

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Рэжысёр Мікалай Халезін не разумее, навошта яму гэта трэба, але заўважае, што Неўзлін дае грошы на ўсе медыя, якія паліваюць Святлану Ціханоўскую. Пра гэта ён паразважаў у новым выпуску ТОКу.

Леанід Неўзлін, фота Navalny.com

«Я гэта ведаў яшчэ да выбараў 2010 года», — адзначыў Мікалай Халезін, каментуючы інфармацыю аб тым, што расійскі мільянер Леанід Неўзлін фінансуе беларускі апазіцыйны партал Хартыя'97.

«Гэта [фінансаванне] ідзе паўтара дзясятка гадоў. Тады [да выбараў 2010 года] яшчэ ён пачаў. [Журналістка] Іра Халіп была з ім была знаёмая. Ён пачаў фінансаваць. І так і фінансаваў. (…) Тады ж з'явілася такая пагалоска, што рускія фінансуюць [Андрэя] Саннікава, таму ён пайшоў у прэзідэнты. Але я не думаў, што ён будзе выбарчую кампанію яшчэ фінансаваць».

Ірына Халіп Леанід Неўзлін Ирина Халип Леонид Неузлин Iryna Khalip Leonid Nevzlin
Ірына Халіп і Леанід Неўзлін. Фота: скрыншоты відэа

Па словах рэжысёра, працяглая гісторыя фінансавання Хартыі'97 расійскім мільярдэрам ператварыла апазіцыйны партал у «таксічную структуру, якая фінансуецца рускімі».

«У выніку ён іх корміць. Гэта ўсё ператварылася ў нейкую фінансавую структуру — калі табе жыллё аплачвае сайт, калі ты можаш сабе купіць кватэру, хоць ты нідзе не працаваў», — выказаў свой пункт гледжання Халезін і ўдакладніў, што кватэру ў Варшаве купіў [каардынатар Хартыі'97 Зміцер] Бандарэнка.

«Я гляджу, што нікога гэта не здзівіла. Ну купіў і купіў. Але я не вельмі разумею. Калі ты існуеш за гранты, то на якія грошы ты купіў кватэру? Як? Значыць, ты не траціш гранты на справу. (…)

Увогуле, дзіўная нейкая ўся канфігурацыя. І гэта ўсе паміж сабою абмяркоўвалі заўсёды. І нікога гэта ніяк не здзіўляла. Тыпу: «Дык гэта ж Хартыя», — каментуе рэжысёр.

@tokbelarus Почему режиссер Николай Халезин смеется над Лукашенко и его пропагандой? #политика #беларусь #минсксейчас #беларусьновости #новостибеларуси #Лукашенко ♬ Polozhenie - Izzamuzzic Remix - Скриптонит

На пытанне, які можа быць інтарэс Неўзліна ў падтрымцы Хартыі'97, Мікалай Халезін прызнаўся, што не ведае:

«Ён фінансуе ўсе медыя, якія паліваюць Ціханоўскую. Што гэта за гульня, я не вельмі разумею. Дзе Неўзлін, а дзе Ціханоўская. Ён сядзіць у Ізраілі, эмігрант на грошах. І?.. Добра, Ціханоўская дрэнная. І што? У чым бенефіт? Ты хочаш нешта прапанаваць замест? Замест нельга, не атрымліваецца, бо яе выбралі. (…) 

Вельмі цікава і нічога не зразумела, як у спектаклі беларускага «Свабоднага тэатра», — кажа Мікалай Халезін.

Глядзіце цалкам:

Каментары70

  • і..
    22.12.2024
    "Дзе Неўзлін, а дзе Ціханоўская. Ён сядзіць у Ізраілі, эмігрант на грошах. І?.."
    а дзе ціханоўская?
  • бабруйчанін
    22.12.2024
    Нейкага здзівіла гэта інфа аб "х..я97" РадзінаСанікаўХаліп?
    Яшчэ Сярожа Б " пасіанарый" метадолагшколка кухарэстаратар ..
    .Мне падаецца гэта " западло" ці як там сярод неўзліных бярозоўскіх у 90 е казалі. Нехта адрознівае пах паміж Неўзліным Беразоўскім Хадаркоўскім Абрамовіча у 90 е і зараз ..
    Навошта пытаецца ?? За малые грошы атрымаць Краіну у Эўропе у канцэсію?? Добры гешефт Лепш чым " юкос менатэп"
  • 777
    22.12.2024
    А хто цябе финансуя, халезин?

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць