Грамадства1616

Халіп пра Саннікава, Ціханоўскую і катлеты: Гэта выключна пра ежу, бываюць такія дзіўныя супадзенні

Журналістка Ірына Халіп у новым выпуску «Жыцця-маліны» расказала пра яе мужа Андрэя Саннікава, фотаздымак катлет і рэальную палітыку.

Ірына Халіп Ирина Халип Irina Khalip
Ірына Халіп. Скрын відэа malina_by / YouTube

У часе размовы была закранута гісторыя пра здымак катлет, якія Андрэй Саннікаў апублікаваў у фэйсбуку ў той дзень, калі штаб Святланы Ціханоўскай ініцыяваў галасаванне па перамовах з рэжымам Лукашэнкі.

«Якія катлеты? Вы ведаеце, што мой муж кулінарную кнігу напісаў? Калі мой муж выстаўляе катлеты, то гэта катлеты. Разумееце, мой муж — чалавек жорсткі і прынцыповы. Часам гэта не падабаецца шматлікім ружовым поні. «Мы ўсе такія зайчыкі, такія міленькія, мы ж можам адзін аднаму толькі добрыя словы, добрыя рэчы казаць». А калі хтосьці не ў мэйнстрыме — гэта таксічны чалавек, ён не наш, ён увогуле чужы.

Я ж ведаю, што робіць мой муж. Разумееце, палітыка — гэта не інтэрв'ю, не стрымы. Палітыка — гэта не тое, што ён кажа ў эфірах розных украінскіх тэлеканалаў ці заходніх. Палітыка — гэта тое, што вырашаецца ў кабінетах, на закрытых сустрэчах, дзе няма прэсы. На розных складаных міжнародных форумах, вельмі вузкіх, дзе адбываецца лабіраванне нейкіх інтарэсаў. Гэта ёсць палітыка, а не тое, што хтосьці сказаў журналістцы «Дойчэ вэле» (я ўвогуле не ведаю гэту гісторыю)».

Ірына Халіп працытавала лаўрэата Нобелеўскай прэміі Дзмітрыя Муратава, які сказаў, што «Саннікаў змог замяніць Realpolitik на палітыку каштоўнасцей».

«Ёсць рэчы, якіх здаваць нельга, якія прынцыповыя, якімі нельга гандляваць. Разумееце, нельга выкрэсліваць з санкцыйнага спісу якога-небудзь Шакуціна ці Машэнскага, таму што ён падкінуў табе грошай. Нельга. А гэта тое, што, на жаль, адбываецца», — тлумачыць Халіп.

Пазней на ўдакладняючае пытанне аб здымку з катлетамі Ірына Халіп зноў адзначыла, што гэта фатаграфія ў фэйсбуку Саннікава выключна пра ежу. «У яго стужцы вы знойдзеце столькі кулінарных фотаздымкаў. Ён фантастычна гатуе».

«Наколькі зараз шчыра Вы мне гэта кажаце?», — спытаў Мікіта Мелказёраў.

«Абсалютна», — адказала Халіп.

«То-бок, вы верыце ў гэта?»

«А Вы не?»

«Я не ведаю, што мне думаць. Неяк гэта такое дзіўнае супадзенне, якое можна тлумачыць сваёй кулінарыяй».

«Разумееце, бываюць такія дзіўныя супадзенні. Памятаю, аднойчы я ляцела ў самалёце і чамусьці галаву залезла назва кнігі Эфраіма Севелы «Спыніце самалёт — я злезу». Я лячу і думаю: што гэта такое? А калі самалёт прызямліўся і я ўключыла тэлефон, першай атрымліваю смс ад Наташы Радзінай: «Севела памёр». Ну бываюць такія супадзенні».

Чытайце яшчэ:

Саннікаў — журналістцы «Дойчэ Веле»: Гэта абавязковыя пытанні, якія вам куратары кажуць задаваць?

Саннікаў: Дэмсілы — гэта я. А Латушка і іншыя — самазванцы

Андрэй Саннікаў выдаў дыхтоўную кнігу пра турэмную кухню розных краін

Каментары16

  • F.N.S.
    23.03.2024
    не читало, cikaviej, što maskali na NN robiać?
  • Влад
    23.03.2024
    Мало этого Санникова на Хартии пиарят надо ещё и здесь?
  • Вольга
    23.03.2024
    ...і не чырванее.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?20

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?20

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць