Грамадства2727

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Прэзідэнтка-элект Святлана Ціханоўская расказала, як у дэмакратычных сіл Беларусі змяніліся погляды на Расію, дала ацэнку адносін з уладамі Украіны, выказала свой погляд на тое, як павінна скончыцца вайна і ці зменяць выбары-2025 яе статус.

Прэзідэнтка-элект і лідар беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская дала інтэрв'ю «Украінскай праўдзе». Тры гады назад, у 2021 годзе, размова з журналістам адбывалася на рускай мове. Цяпер пытанні ёй задавалі на ўкраінскай, а яна адказвала на беларускай.

Журналіст пацікавіўся, як змяніліся погляды дэмакратычных сіл Беларусі на Расію.

«Мы заўсёды ведалі, што Расія — вораг незалежнасці Беларусі. Але калі адбыліся нашы пратэсты ў 2020 годзе, у нас не было магчымасці яшчэ змагацца і з Расіяй, скажам так. Тады мы былі вельмі дыпламатычныя, асцярожныя ў выказваннях супраць Расіі, бо бачылі, што Расія падтрымлівае Лукашэнку, і нам трэба было хаця б з Лукашэнкам справіцца.

Але, калі мы ўбачылі Бучу, Ірпень, Марыупаль, гэтую вайну, то, канечне, ужо тут не да дыпламатыі. Трэба называць рэчы сваімі імёнамі».

Як і чым павінна скончыцца вайна?

«Вайна павінна скончыцца, і яна скончыцца перамогай Украіны. Бо толькі тады будзе гэты справядлівы мір, пра які ўсе кажуць. Недастаткова для гэтага робяць, канечне. Але толькі так я бачу нашу будучыню. Бо перамога Украіны важная не толькі для Украіны, не толькі для Беларусі, але і для ўсёй Еўропы, для ўсяго дэмакратычнага свету.

Таму свет павінен даць усё магчымае і немагчымае Украіне для перамогі», — лічыць Святлана Ціханоўская.

— Што такое перамога? — удакладніў журналіст.

— Перамога, гэта калі расійскія войскі выйдуць з усёй тэрыторыі Украіны і больш не будуць спакушацца на ваш суверэнітэт, вашу тэрытарыяльную цэласнасць, — адказала Ціханоўская.

Пра адносіны з украінскай уладаю

Лідар дэмакратычных сілаў Беларусі, ацэньваючы стасункі з уладамі Украіны, заўважыла:

«З пачатку вайны ў мяне была такая ўстаноўка: каб не нашкодзіць Украіне. І калі я разумела, што ёсць нейкія перашкоды для больш афіцыйных адносін паміж украінскімі ўладамі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі, — [значыць,] так і трэба. Не трэба «пушыць», не трэба фарсіраваць, бо трэба дапамагчы Украіне. Калі вам гэта выгадна, мы тут… Ведаеце, мы не настойваем. Мы не настойваем, каб сустракацца з прэзідэнтам ці іншымі прадстаўнікамі [афіцыйных уладаў].

У нас ёсць камунікацыя. Мы сустракаемся з міністэрствам замежных спраў, з дарадцамі спадара прэзідэнта Зяленскага. І нам гэтага хопіць. Нам трэба разумець адзін аднаго, разумець, чаго мы хочам, і тлумачыць і яшчэ раз тлумачыць, што Лукашэнку нельга давяраць, што ён заўжды падмане. Колькі разоў ужо гэта было. І калі людзі думаюць, што, можа, у нейкі момант Лукашэнка пяройдзе на бок Украіны… — гэтага ніколі не будзе».

Хто такая Святлана Ціханоўская?

Гэта пытанне выклікала дастаткова працяглую паўзу. «Ведаеце, цяжка сказаць, — заўважыла Ціханоўская і патлумачыла:

Перш за ўсё — я жонка палітвязня. Мой муж у турме больш за чатыры гады. Так лёс склаўся, што я стала лідаркай дэмакратычнага руху Беларусі, што я абраны прэзідэнт Беларусі. Я мама дваіх дзетак. То-бок у мяне шмат роляў.

Але, канечне, на мне вялікая адказнасць за лёс краіны, за беларусаў. Але я моцная настолькі, наколькі моцны беларускі народ. Я заўжды кажу, што адзін чалавек не можа нічога зрабіць. Я раблю, што магу, на міжнароднай арэне. Мы будуем адзінства ў дэмакратычным руху. Але гэта адказнасць кожнага чалавека, кожнага беларуса — рабіць наш рух, нашу незалежную краіну мацнейшай».

Ці скончыцца роля Святланы Ціханоўскай з правядзеннем выбараў у 2025 годзе?

«У 2020 годзе я атрымала мандат ад беларусаў да правядзення сумленных, свабодных выбараў у Беларусі. І я павінна вытрываць да гэтай магчымасці. Тое, што робіць Лукашэнка, не легітымізуе яго ні ў вачах беларусаў, ні ў вачах нашых заходніх партнёраў. І я спадзяюся, ні ў вачах украінцаў таксама.

Таму гэта перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу. Мы як працавалі, так і будзем працягваць аслабляць рэжым Лукашэнкі. Магчыма, аслабляць і рэжым Пуціна таксама. І ўмацоўваць усё беларускае».

Каментары27

  • апошні інспэктар
    12.12.2024
    Ціханоўская: Мая далейшая праца не мае ніякага ўплыву на перапрызначэнне Лукашэнкі
  • мясцовы2
    12.12.2024
    сіплы пераназначае сябе раз на 5 год, гэтая ж кабета адзін раз і назаўжды.
  • Непрыемны
    12.12.2024
    Дружно лукаботы повылезали.

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі 17‑гадовы навучэнец каледжа забіў аднагрупніка нажом1

Магчымы мокры снег. Сіноптыкі прагназуюць абвал тэмпературы на 12—15 градусаў1

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць