Грамадства22

Замежнікі скардзяцца — у беларускі ўніверсітэт не паступіш без пасярэднікаў

Студэнты-замежнікі — ужо традыцыйная крыніца грошай для беларускіх універсітэтаў. Але калі едзеш у Беларусь па дыплом, часта мусіш заплаціць і агенцтвам-пасярэднікам, прычым цэны даходзяць да соцень даляраў. Паступіць без агенцтваў зможа не кожны.

Пра свой досвед з агенцтвамі напісаў карыстальнік сацсеткі Reddit. У публікацыі ён расказаў, што жадае вучыцца ў Беларусі, але мае праблему — універсітэты прымушаюць яго звяртацца да агентаў-пасярэднікаў. 

Гэтыя агенты патрабуюць выплаціць ім наперад шмат грошай. Аўтар паста не жадае гэтага рабіць, бо не ведае, ці можа ён давяраць агенцтвам, і таму хацеў бы паступіць ва ўніверсітэт без пасярэднікаў або знайсці надзейнага агента. Замежнік адпраўляў лісты наконт паступлення ў розныя ўніверсітэты, але нідзе яму не адказалі.

Вось што ён здолеў даведацца:

«Некаторыя студэнты кажуць, што ўніверсітэты ставяць агентаў у прыярытэт, бо тыя вырашаюць усе пытанні з паперамі, візамі і жыллём. Мне сказалі, што мне можа спатрэбіцца тры тысячы даляраў наяўнымі ў аэрапорце на розныя выплаты і выдаткі па жыллю».

Адзін з каментатараў, грамадзянін Ірака з досведам навучання ў Гродна, піша, што паміж агентамі і ўніверсітэтамі існуе дамоўленасць — нібыта калі агент паспяхова рэгіструе студэнта ва ўніверсітэце і выконвае ўсе фармальнасці, універсітэт сплочвае яму частку (каля 400 даляраў) ад тых грошай, якія студэнт плаціць за першы семестр навучання.

«Хутчэй за ўсё, вы будзеце сутыкацца з гэтым непарадкам толькі ў першым семестры. З другога семестра, падабаецца вам гэта ці не, вам давядзецца спраўляцца з усім самастойна — здагадайцеся, чаму? Універсітэты плацяць гэтым агентам, толькі калі тыя паспяхова зарэгіструюць новых студэнтаў. Таму калі вы звернецеся да агента па дапамогу ў другім семестры, ён ніколі не адрэагуе».

У каментарах таксама згадваюць турэцкае агенцтва, якое працуе з будучымі студэнтамі МДЛУ. Паводле словаў аднаго з карыстальнікаў, ён сэканоміў 1500 даляраў, таму што напісаў у сам універсітэт і паступіў туды без дапамогі агенцтва.

Знайсці такія агенцтвы ў сеціве нескладана. Да прыкладу, на старонцы так званага Belarus Admission Center пералічаныя прычыны, чаму замежнікам трэба ехаць у Беларусь па «найлепшую ў Еўропе адукацыю». Гэта тое, што беларускія дыпломы быццам бы прызнаюцца па ўсім свеце і адукацыя ў Беларусі мае добрую якасць.

Таксама агенты пішуць, што ў Беларусі ёсць шырокі выбар курсаў для навучання, і цэны такія, што замежнікі могуць сабе дазволіць. У дадатак, замежнікаў прымаюць у беларускія ўніверсітэты без сертыфікатаў, якія даказвалі б веданне англійскай мовы.

Студэнты-замежнікі часта прыязджаюць у Беларусь па медычную адукацыю, і БДМУ не хавае свайго супрацоўніцтва з агенцтвамі-пасярэднікамі. На англамоўнай старонцы сайта ёсць цэлы спіс такіх агенцтваў, дзе пазначана — медуніверсітэт мае з імі пагадненні па супрацоўніцтве ў рэкрутынгу, накіраванні і запрашэнні замежнікаў на навучанне. Праўда, БДМУ падкрэслівае на той самай старонцы, што не мае з гэтымі пасярэднікамі фінансавых адносінаў.

На старонцы аднаго з гэтых партнёраў, Word Platinum International, знаходзім інфармацыю пра цэны іх паслуг для замежнікаў. Гаворка пра курсы рускай мовы ў БДТУ — гэта не вышэйшая адукацыя, але затое зразумела, з якімі сумамі працуе агенцтва.

Напрыклад, вы жыхар Турцыі і жадаеце месяц павучыцца рускай мове ў БДТУ. Па абяцаннях агенцтва, яно падрыхтуе для вас усе дакументы, дапаможа з візай і квіткамі са Стамбула ў Мінск і назад, забяспечыць медычныя агляды і пражыванне ў студэнцкім інтэрнаце, будзе дапамагаць з пытаннямі падчас навучання і міграцыйнымі праблемамі.

Усё гэта будзе каштаваць 1220 даляраў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Ігар
    06.12.2024
    Гэта — нармальная практыка паўсюль. Адкуль замежніку ведаць усе моманты адукацыйнай і візівай сыстэмы іншай краіны? А унівэрсытэту — разабрацца з розныя важнымі дробязямі жыцьця і дакумэнтаў абітурыента-замежніка.
  • Хаха
    06.12.2024
    Якая лухта. Хто запрасіў замежніка ў Беларусь, той і мае несьці адказнасьць. ВНУ запрашае замежнікаў па чыімсьці хадайніцтве.

Цяпер чытаюць

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Mak.by пашырыцца на яшчэ два беларускія гарады

У Гродне кіроўца тралейбуса страціў прытомнасць і ўрэзаўся ў слуп1

Здачу ЖК «Андрэеўскі» ў Мінску перанеслі на наступны год

Памёр славуты трэнер Мікалай Казека5

Памятаеце адвакатку Карпушонак, якая абвінавачвала Латушку ў харасменце? Яна перабралася з Бразіліі ў Грузію35

У Венгрыі абралі новага прэзідэнта. Плануецца, што ён не будзе доўга1

Максім Знак у наступным месяцы выдасць новую кнігу і піша яшчэ раман

На беларускіх дарогах ставяць «тэхаскія вароты»2

У Румыніі збіраюцца спыніць ужо другі энергаблок АЭС праз абмялелы Дунай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць