Грамадства1616

Палата прадстаўнікоў прыслала Бондаравай адпіску па справе Марзалюка і «швалі» з Гродна

Абураная даносчыца Вольга Бондарава выставіла ў фэйсбуку адказ, які атрымала з Палаты прадстаўнікоў на сваю скаргу на дэпутата Ігара Марзалюка. 

Ліст з Палаты прадстаўнікоў, атрыманы Бондаравай

У звароце Бондарава прасіла

«даць ацэнку паводзінам дэпутата Марзалюка І.А. і яго публічным выказванням з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі ў дачыненні да жанчыны, законапаслухмянай грамадзянкі Беларусі».

Пад пацярпелай жанчынай мелася на ўвазе гродзенская доктарка Алена Стэфановіч, якая ўступіла ў канфлікт з Марзалюком. Пра гэтую паплечніцу Бондаравай Марзалюк сказаў па ТБ наступнае.

«Калі нейкая шваль у Гродне, працуючы ў дзяржаўнай медыцынскай установе, заяўляе, што беларускі пашпарт — проста паперка, калі яны грэбуюць беларускай уладай, калі яны цкуюць Міністэрства культуры, але махаюць чырвона-зялёным сцягам, то яны робяць тое самае [што і «змагары»] і ствараюць негатыўны імідж беларускай улады».

Адказваючы Бондаравай, старшыня пастаяннай камісіі ПП НС па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянцін Семяняка напісаў, што «зварот утрымлівае ў сабе прыкметы абароны інтарэсаў трэціх асоб», і да яго «не прыкладзены дакумент у электронным выглядзе, які пацвярджае паўнамоцтвы на падачу заявы прадстаўніком». 

Дзеля таго

«згодна з часткай чацвёртай пункта 2 артыкула 25 Закона [«Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»] зварот пакінуты без разгляду па сутнасці, паколькі не адпавядае патрабаванням, вызначанай часткай другой пункта 2 артыкула 25 Закона».

Бондараву такі адказ абурыў. Маўляў,

«на паводзіны дэпутата ў публічнай прасторы камісіі па дзяржбудаўніцтве начхаць. Хай Марзалюк хоць усіх дактароў швалямі паназывае». 

У сувязі з гэтым яна пагражае, што пры нагодзе пацікавіцца, што на гэты конт думае Лукашэнка, намякаючы, што нібыта мае выхады калі не на яго самога, то на ягонае атачэнне.

Каментары16

  • offline user
    04.12.2024
    будет ли бондарева украшать ель на новый год
  • Ганьба
    04.12.2024
    Грамадская актыўнасць, якую заслужылі хатаскрайнікі...
  • Беларус
    04.12.2024
    Усё якраз наадварот. "Шваль" у гэтым артыкуле варта пісаць без двукосься, бо гэта якраз прамы сэнс, а не пераносны. А вось "палата прадстаўнікоў" і "дэпутат" - з двукосьсем, бо гэтыя з'явы не адпавядаюць сваім назва м: "палатка" нікога, акрамя дыктатара, не пралстаўляе, а гэтага "дыпутата" ніхто на сапраўдных выбарах не абіраў.

    НН, вызначыцеся ўжо хутчэй, на чыім вы баку.

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі4

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў расказаў, пры якой умове Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам18

Прайшла працэсія на «Навагрудскую Галгофу» — месца, дзе камуністы жорстка закатавалі праваслаўнага святара18

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам26

5G прыходзіць у Гродна — апошні з абласных цэнтраў3

У Дзяржынску з-пад кранаў цячэ чорт ведае што6

Якія вакцыны ад грыпу даступныя ў Беларусі і калі чакаюць пік захворванняў

Лукашэнка згадаў беларуску, якая нарадзіла тройню і атрымала кватэру8

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага41

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі4

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць