Грамадства1313

Бондарава заклікала пакараць Марзалюка. Але падвяла сябе пад 15 сутак за рэпост «НН»

Даносчыца Вольга Бондарава працягвае свой актыўны ўдзел ва ўнутраных разборках у асяроддзі лукашыстаў і правяла новую атаку на дэпутата-гісторыка Ігара Марзалюка. Але не ўлічыла адзін нюанс.

Вольга Бондарава апублікавала ў сваім тэлеграм-канале зварот у Палату прадстаўнікоў з просьбай

«даць ацэнку паводзінам дэпутата Марзалюка І.А. і яго публічным выказванням з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі ў дачыненні да жанчыны, законапаслухмянай грамадзянкі Беларусі».

Пад пацярпелай жанчынай маецца на ўвазе гродзенская доктарка Алена Стэфановіч, пра канфлікт якой з Марзалюком мы пісалі ўчора. Пра гэтую паплечніцу Бондаравай Марзалюк, выступаючы днямі па ТБ, сказаў наступнае.

@nashaniva Бондарава падала скаргу на Марзалюка, але можа атрымаць 15 сутак #марзалюк #бондарева #политика #происшествие #новости #чиновник #депутат #правительство #протест #беларусь #минск ♬ Town (From "Harvest Moon, Back to Nature") - Arcade Player

«Калі нейкая шваль у Гродне, працуючы ў дзяржаўнай медыцынскай установе, заяўляе, што беларускі пашпарт — проста паперка, калі яны грэбуюць беларускай уладай, калі яны цкуюць Міністэрства культуры, але махаюць чырвона-зялёным сцягам, то яны робяць тое самае [што і «змагары»] і ствараюць негатыўны імідж беларускай улады».

Бондарава зачапілася за слова «шваль», якое ў публікацыі «Нашай Нівы» вынесенае ў загаловак, і не прыдумала нічога лепшага, як заскрыншоціць старонку з той публікацыяй і далучыць скрыншот да звароту. 

Між тым вядома, што за скрыншоты з выданняў, прызнаных лукашыстамі «экстрэмісцкімі», у Беларусі пацярпелі сотні ды тысячы людзей. Прытым не абавязкова было тыя скрыншоты нават выкладаць публічна, дастаткова таго, што іх знайшлі б у тэлефоне ці камп'ютары пры аглядзе ці ператрусе.

Больш таго — часам рэпрэсавалі, дачапіўшыся да гэтага, нават апантаных лукашыстаў, якія нейкім чынам выбіліся з адпаведнасці генеральнай лініі, як, напрыклад, Эльвіра Мірсалімава ці Арцём Агафонаў.

На здзейснены Бондаравай ідэалагічны грэх ужо публічна звярнулі ўвагу ў апазіцыйным яе лініі лукашысцкім тэлеграм-канале «Для служебного пользования», з'едліва адзначыўшы, што даносчыца чытае «Нашу Ніву» праз VPN. У чым не маюць рацыі, паколькі са спасылкі відаць, што Бондарава выкарыстоўвае для ўваходу на наша выданне сайт-люстэрка.

Па ідэі, лукашэнкаўскія сілавікі павінны былі б пасля таго звярнуць на гродзенскую даносчыцу пільную ўвагу. Але вядома, што чамусьці акурат ёй у Беларусі дазваляюць больш, чым іншым. Цікава, як будзе гэтым разам?

Каментары13

  • Бывае, права разыходзіцца сам здаровым сэнсам, але
    21.11.2024
    Яна будзе як-бы палітвязень. Хаця, дажалю, за адміністратыўку палітвязня не даюць. Крыміналкі ж нават ёй не жадаю
  • Цікава, як будзе гэтым разам?
    21.11.2024
    Не
  • Гы
    21.11.2024
    У мяне толькі адно пытанне: у выпадку яе пасадкі, ці прызнаюць яе палітвязнем? :)

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў адправілі ў калонію па справе Гаюна6

Азаронак выступіў у гумарыстычным «ДХ шоу»18

У Мінску больш не будзе камерцыйнага долевага будаўніцтва3

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%6

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць