Грамадства1111

«Уціхамірцеся!» Азаронак кінуўся абараняць беларускія вуліцы ад Бондаравай. Але матывы ў яго свае

Прарасійскія актывісты разам з даносчыцай Вольгай Бондаравай зноў пачалі абурацца беларускай мовай у горадзе. Іх скаргаў пра «дэрусіфікацыю» на гэты раз не вытрымаў прапагандыст Рыгор Азаронак.

Шыльды на мінскіх вуліцах. Фота: тэлеграм-канал Азаронка

Праўда, ён не столькі рашыў абараніць беларускую мову, колькі «не даць унесці раскол у Саюзную дзяржаву».

«Цэнтр Мінска. Руская і беларуская. Так паўсюль.

Хачу папярэдзіць кончаных правакатараў, якія ўносяць раскол у Саюзную дзяржаву — ніхто гэтага трываць больш не будзе», — напісаў Азаронак і прыклаў фота з цэнтра Мінска.

«Гуляем па Мінску. Шукаем дэрусіфікацыю. Уціхамірцеся (…). Па добраму ж папярэджваюць вас. Гадзіць у расійскіх каналах вам ніхто не дазволіць. (…) Правакацыі супраць Саюза Беларусі і Расіі будуць жорстка спыненыя і ў Беларусі, і ў Расіі», — змясціў Азаронак яшчэ адзін допіс.

@nashaniva Азаронак кінуўся абараняць беларускія вуліцы ад Бондаравай #новости #политика #азаренок #бондарева #минск #улицы #белорусский #мова #беларускаямова #мовамаєзначення #беларусь ♬ Baby Elephant Walk - Henry Mancini

Бондарава і яе паплечнікі ў адказ пачалі наперабой публікаваць шыльды з беларускай мовай на вуліцах, каб даказаць, што рускую мову «ўшчамляюць».

«Характэрна, што абарончы роў выйшаў на новы ўзровень пасля таго, як грамадзяне пабывалі на асабістым прыёме ў парламенце і пакінулі дэпутатам пісьмовыя звароты з фактамі адсутнасці рускай мовы ў дарожных паказальніках і адрасных таблічках дамоў і наяўнасці замест яе надпісаў на польскай, англійскай, лацінцы.

Трэба разумець, што гэта такі неафіцыйны адказ дадзены грамадзянам, так?» — напісала Бондарава.

Яна абурылася абразамі ад Азаронка і іншых прапагандыстаў, якія прагучалі ў яе бок: «Маргіналізуюць самым ганебным чынам».

«На сённяшні дзень мы бачым агідныя вычварэнствы рускамоўных слоў у назвах геаграфічных аб'ектаў: вул. Вызваления, Мазыр Павночный, вул. Костричницкая і г. д. Да чаго гэта?

Мы расцэньваем гэта як яшчэ адзін крок да дэрусіфікацыі: у наяўнасці спробаў поўнага адыходу ад нармальнай рускай мовы ў назвах геаграфічных аб'ектаў у краіне, дзе раўнапраўны статус абедзвюх дзяржаўных моў замацаваны заканадаўча — у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», — не збіраецца здавацца Бондарава.

Каментары11

  • Беларускі тэрарыст
    10.11.2024
    Расейшчына павінна быць знішчана! Беларускі бізнэс падтрымлівае беларусізацыю супраць камуністау́ і рускамоу́ных.
  • Daily reminder
    10.11.2024
    А ў бабарыканцаў на старонцы партыі "Вместе" далей вісіць:

    "Русский язык – это наш культурный, социальный, исторический, научный, экономический актив, который на протяжении многих лет помогал беларусам развиваться, расти, быть частью великих достижений, открытий и свершений"
  • Ёсік
    10.11.2024
    дзе раўнапраўны статус абедзвюх дзяржаўных моў замацаваны заканадаўча — у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», — не збіраецца здавацца Бондарава. Дык чаму вы спыняеце беларускамоўнага грамадзяніна і нешта пі.дзіце наконт расейскай мовы? Ён карыстаецца беларускай мовай, і не абавязаны вам, дурням неадукаваным, нешта тлумачыць па-расейску. Прыбярыце сваё дзэканьне ды цэканьне, тады мо расейцы прызнаюць амаль рускімі са знакам якасьці. Няма ў сьвеце аніводнай краіны, каб так зьдзекваліся з мовы тытульнай нацыі. Бо неадукаваны вясковец не змог ані воднай мовы вывучыць, а каб у яго бок менш паказвалі, зрабіў выснову, што беларуская мова бедненькая. Для Быкава, Гілевіча, Багдановіча, Коласа, Купалы ды іншых гэта цудоўная, пявучая мова, а для дыктатара яна бедненькая. Ні кім з аліевым, ні бердымухамедаў не зьнішчаюць сваю бацькаўшчыну і мову, як гэта робіць лукашэнка.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі27

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША2

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ27

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі27

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць