Грамадства44

Гендырэктар «Беларусьфільма»: «Лістапад» — гэта БРІКС у сферы кіно

Нетрывіяльнай думкай пра беларускі кінафестываль падзяліўся Юрый Аляксей. Нетрывіяльнай думкай пра беларускі кінафестываль падзяліўся Юрый Аляксей. 

Юры Аляксей. Фота: grodnonews.by

Гендырэктар «Беларусьфільма» лічыць, што кінафестываль — гэта найперш дыялогавая пляцоўка. А склад удзельнікаў сёлетняга фестывалю падштурхнуў Алексея да палітычнага параўнання.

«Лістапад» — гэта ў пэўным сэнсе БРІКС, толькі ў сферы кіно. З гэтым згодны і член журы Івана Жыгон, і іншыя нашы госці з Індыі, Ірана, Пакістана», — заявіў Аляксей.

Ён адзначыў «вялікую інтэрнацыянальнасць» фестывалю, у якім сёлета ўдзельнічаюць Кітай, Індыя, Таджыкістан, Узбекістан і нават Зімбабвэ, піша БелТА.

«Вельмі важна, што ў праграме нашага фестывалю праходзяць дні кіно розных краін. Гэта дае гледачу шанец пазнаёміцца з кіно, якое ён не ўбачыць у звычайнай праграме кінатэатраў. Напрыклад, у гэтым годзе мы ўпершыню правялі Дзень кіно Зімбабвэ», — дадаў Аляксей.

«Лістапад» завяршаецца 8 лістапада. Сёлета арганізатары абралі для яго патэтычны лозунг — «Кіно са знакам якасці».

Каментары4

  • кінаман
    08.11.2024
    у якім сёлета ўдзельнічаюць Кітай, Індыя, Таджыкістан, Узбекістан і нават Зімбабвэ
    ===================
    Можа ў гледача спытаць, ці патрэбна яму тваё Зімбабвэ і Таджыкістан? Чым ты ганарышся? «Кіно са знакам якасці»... Божачкі, які агратрэш...
  • Галівуд адпачывае
    09.11.2024
    Такое ж нягеглае абы-што?
  • политзек
    10.11.2024
    ну, учитывая, что БРИКС - это чистой воды пиар-пустышка, становится совсем непонятно, что хотел сказать ЭТОТ...

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць