Кандыдатка ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Камала Харыс паведаміла, што прагаласавала на выбарах праз пошту.

Камала Харыс. Фота: Andrew Harnik / Getty Images
Паводле яе слоў, будучае галасаванне на выбарах амерыканскага прэзідэнта будзе напружаным, але яна ўпэўненая ў сваёй перамозе ў кампаніі.
«Мы збіраемся перамагчы. І адна з прычын гэтага — ваша галасаванне», — заявіла кандыдатка ў прэзідэнты ў сваім відэазвароце ў сацсетцы X.
Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць заўтра, 5 лістапада.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары