Грамадства

Памёр акадэмік Уладзімір Гніламёдаў

Доктар філалагічных навук, акадэмік, літаратуразнаўца, крытык, пісьменнік Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў памёр сёння, 3 лістапада. Яму было 86 гадоў. 

Гніламёдаў нарадзіўся ў 1937 годзе ў сялянскай сям'і ў цяперашнім Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педінстытута, служыў у войску, працаваў настаўнікам.

Першыя публікацыі Уладзіміра Гніламёдава ў друку з’явіліся ў 1963 годзе. Дэбютная навуковая тэма была прысвечана сучаснай беларускай паэзіі. Гэтаму жанру вучоны застаўся верным і пазней.

Амаль 10 гадоў Уладзімір Васільевіч працаваў на пасадзе дырэктара Інстытута літаратуры. Менавіта ў гэты перыяд акадэмічная ўстанова рыхтавала фундаментальную навуковую працу «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя ў чатырох тамах і шасці кнігах» (1999—2014), якая стала плёнам даследчыцка-навуковых дасягненняў літаратуразнаўчых сіл усёй Беларусі і паказала найважнейшыя дасягненні нашага пісьменства за 20 стагоддзе. 

Пачынаючы з 2000 года Уладзімір Гніламёдаў выступае як празаік. Раман «Уліс з Прускі» у 2007 годзе быў адзначаны прэміяй «Залаты Купідон». Працягам гэтага твора сталі раманы «Усход» і «Вяртанне».

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром8

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром8

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць