Грамадства44

Лукашэнка ўпершыню збіраецца наведаць МДЛУ — адзін з самых пратэсных універсітэтаў у 2020-м

Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі некалькі крыніц. Па іх словах, універсітэт цяпер стаіць на вушах і экстранна рамантуецца.

Фота: Contributor Getty Images

Паводле нашых суразмоўцаў, візіт Лукашэнкі мае адбыцца 1 лістапада.

«Універсітэт рыхтуюць, мыюць, рамантуюць, мяняюць дзверы, з'явілася шмат жывых кветак на вуліцы», — кажа адна з крыніц.

Другая дадае, што «нават туалеты экстранна прыводзяць да ладу». А грукат ад рамонту замінае вучэбным заняткам.

Анонсаў візіту Лукашэнкі ў Лінгвістычны ўніверсітэт нідзе няма. На сайце ВНУ на вышэйзгаданую дату запланавана толькі Міжнародная навуковая моладзевая канферэнцыя «Мір і талерантнасць праз вывучэнне моў і грамадзянскую адукацыю».

Праграма канферэнцыі насычаная: студэнтам будуць прывіваць важнасць «грамадзянска-патрыятычнага выхавання, вывучэння нацыянальнай гісторыі і мовы, здаровага ладу жыцця, фармавання талерантнага светапогляду, гуманізму» і нават распавядаць пра «гендарную талерантнасць у адукацыйным асяроддзі». Сумяшчаць гэта будуць яшчэ і з «прафілактыкай экстрэмізму сярод моладзі».

Фрагмент праграмы Міжнароднай навуковай моладзевай канферэнцыі «Мір і талерантнасць праз вывучэнне моў і грамадзянскую адукацыю», якая будзе праводзіцца ў МДЛУ з 31 кастрычніка па 1 лістапада

Адзначым, што для Лукашэнкі гэта будзе першае наведванне Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта. Нядаўна «Наша Ніва» атрымала звесткі, што ад пачатку 2022 года да восені 2023-га з МДЛУ па ўласным жаданні адлічыліся больш за 1000 студэнтаў (дзённай і завочнай формы разам з мэтавікамі).

Гэта антырэкорд за сучасную гісторыю ВНУ, адзначылі крыніцы «Нашай Нівы» з сістэмы адукацыі краіны.

Па іх словах, сярод добраахвотна адлічаных больш за ўсё студэнтаў дзённай формы навучання (каля 900 чалавек). Таксама забралі дакументы больш за 100 чалавек з завочнай формы навучання і дзясятак тых, хто вучыцца па мэтавым накіраванні.

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Фота: «Яндэкс Мапы»

З недаборам студэнтаў сутыкаюцца і іншыя ВНУ краіны, што публічна прызнаюць і ў Мінадукацыі. Так, міністр адукацыі Андрэй Іванец на Рэспубліканскім педсавеце 27 жніўня расказаў, што па выніках уступнай кампаніі 2024 года беларускія ВНУ агулам недабралі каля 870 чалавек. Гэта выклікала абурэнне Аляксандра Лукашэнкі, які паскардзіўся, што сёння абітурыентаў «ледзь не заганяюць» вучыцца, а іх усё роўна не хапае.

Пра недабор студэнтаў афіцыйна паведамлялася і ў папярэднія гады. Пасля ўступнай кампаніі 2021 года Мінадукацыі дало справаздачу, што ўніверсітэтам не хапала каля 5 тысяч студэнтаў усіх формаў навучання, з іх на бюджэтныя месцы недабралі каля 500 чалавек (аднак пасля дадатковых набораў, паводле ведамства, агульная колькасць недабору істотна знізілася).

У 2022 годзе Мінадукацыі вырашыла не ўзнімаць тэму недабору платнікаў, адзначыўшы, што пасля асноўнага набору не хапала каля 400 чалавек на бюджэт (пасля дадатковага набору гэтая лічба таксама знізілася).

Нагадаем, што ў 2020 годзе падчас пратэстаў супраць гвалту сілавікоў і сфальсіфікаваных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у многіх беларускіх ВНУ адбываліся масавыя мірныя студэнцкія дэманстрацыі і страйкі. У іх таксама прымалі ўдзел выкладчыкі і іншыя супрацоўнікі ўніверсітэтаў.

На ўсё гэта рэжым Лукашэнкі адказаў штрафамі, запалохваннямі, збіццём, звальненнямі, адлічэннямі і арыштамі ўніверсітэцкіх пратэстоўцаў. Напрыклад, чатыры гады таму 4 верасня атрад супрацоўнікаў АМАП у цывільным уварваўся на тэрыторыю МДЛУ і пачаў жорстка затрымліваць студэнтаў, якія паміж заняткамі сабраліся спяваць у холе ўніверсітэта песні і скандавалі «Жыве Беларусь».

На пачатак 2021 года было вядома пра 131 выпадак рэпрэсіўных адлічэнняў і 23 крымінальныя справы ў дачыненні да студэнтаў розных ВНУ. Дзясяткі выкладчыкаў былі звольненыя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Квас
    30.10.2024
    БГУИР уже осквернил своим визитом, МГЛУ на очереди. Два самых достойных универа в 2020.
  • Алек. Ру
    30.10.2024
    Ну вось прау́да, да чаго цыган дакранецца перау́твараецца у́ лайно. Класічны антымідас.
  • Осточертел!
    30.10.2024
    УХОДИ!!!!!

Цяпер чытаюць

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп даручыў адкрыць турму для асабліва небяспечных злачынцаў на востраве Алькатрас1

«На Раство падарылі 5 кілаграмаў рысу». Беларуска ў 65 гадоў пераехала ў Гану і займаецца манікюрам1

Ці ўключаць у Беларусі ацяпленне з-за халоднага надвор'я, адказалі ў ЖЭУ

«Этэрнаўт»: аргенцінскі Netflix выпусціў шматзначны серыял пра апакаліпсіс2

Камісар ЕС: Еўрасаюз удвая павялічыць дапамогу Украіне, калі Трамп не пераканае Пуціна заключыць мір3

У нядзелю розніца максімальных тэмператур у Беларусі склала 15 градусаў

У Брэсце патануў чатырохгадовы хлопчык. Ратавальнікам удалося вярнуць яго да жыцця

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў16

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць