Свет2727

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў

Пра суд над Андрэем Суздальцавым, які мае адбыцца 15 кастрычніка, напісаў у сваім тэлеграм-канале ягоны вучань, блогер Раман Юнеман.

Андрэй Суздальцаў

Юнеман, які пад кіраўніцтвам Суздальцава піша кандыдацкую дысертацыю пра Казахстан, адзначае, што ягоны настаўнік 13 гадоў працаваў у Беларусі і нібыта «адзін з найлепшых у РФ экспертаў па гэтай краіне». Прытым ён «паслядоўны крытык рэжыму Аляксандра Лукашэнкі», але «выключна з прарасійскіх пазіцый».

«Ён цалкам справядліва лічыць, што РБ толькі імітуе інтэграцыю і стварэнне Саюзнай дзяржавы, бясконца зацягвае працэс, а на міжнародным узроўні беларускія ўлады праводзяць хітрую шматвектарную палітыку, атрымліваючы пры гэтым ад Расіі велізарныя льготы і зніжкі», — піша блогер пра Суздальцава.

Дзеля таго Лукашэнка яму, маўляў, усяляк помсціць, прытым дайшло нават да таго, што яго будуць судзіць па крымінальнай справе.

Крымінальная справа супраць Суздальцава заведзена паводле пазову пасольства Беларусі ў Расіі за паклёп (арт. 128.1 ч. 2 і ч. 5 Крымінальнага кодэкса РФ). Суд над палітолагам пройдзе ўжо 15 кастрычніка ў маскоўскім Ляфортаўскім судзе.

Па артыкулах, якія інкрымінуюцца Суздальцаву, яму пагражае да 5 гадоў зняволення.

«Але нават калі справа скончыцца не турмой, а штрафам або папраўчымі работамі, для Суздальцава такі прысуд можа азначаць, што ён больш не зможа працаваць у ВНУ і афіцыйна займацца навуковай дзейнасцю. Ён будзе разгромлены як спецыяліст», — гаруе ягоны вучань.

Андрэй Суздальцаў — расійскі палітолаг, палітычны каментатар па беларускай тэматыцы. Ён нарадзіўся ва Уладзівастоку, у пачатку 1990-х ажаніўся з беларускай і пераехаў у Беларусь, дзе стаў разгортваць прарасійскую дзейнасць у асяродку дэмакратычнай апазіцыі.

У 2006 годзе ён быў пазбаўлены дазволу на жыхарства і высланы з краіны. Паводле афіцыйнай фармулёўкі, Суздальцаў ставіў «пад пагрозу нацыянальную бяспеку Беларусі».

Пасля дэпартацыі Суздальцаў асеў у Маскве, дзе стаў намеснікам дэкана факультэта сусветнай эканомікі Вышэйшай школы эканомікі.

11 студзеня 2024 года МУС РБ прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» тэлеграм-канал «Андрей Суздальцев». Пасля таго канал неадкладна спыніў працу.

У канцы сакавіка 2024 года старонка Андрэя Суздальцава знікла з сайта Вышэйшай школы эканомікі, імаверна, праз пераслед беларускімі ўладамі. У красавіку расійскія СМІ паведамілі пра ягонае затрыманне, што сам палітолаг пасля абвяргаў і называў «правакацыяй».

Каментары27

  • Лохі пядальныя
    12.10.2024
    Суздальцаў - таленавіты інтэлектуал. Яго крытыка рэжыма Лукашэнкі абсалютна абгрунтаваная і слушная, няхай нават з агаворкай на "выключна прарасійскую пазіцыю". Калі путлераўцы яго засудзяць, гэта будзе стрэл сабе ў нагу.
  • Вадя
    13.10.2024
    Вангую, суд закончится пшиком. Суздальыев и перец рафинированный, каких мало. Осудить его российский суд не может. Это вам не унтер-офицерская вдова.
  • Хто ўсе яны такiя
    13.10.2024
    Цiкава, што а святога Зя нiколi не судзiлi, i нi аднаго дня, нават пры саветах, ён у турме не сядзеў,а лукашэнка даў збегчы i ўсё чыкi пукi нiякiя заочных крымiнальных спраў як на астатнiх, а зараз выступае як связуячае звяно лукашэнкi-мiнска-кгб-цру-зша па зняццю санкцый. Нават прыватны самалёт выдаткавалi забяспечылi для тэрмiновых пералетаў Варшава-Вашынгтон. Стаiць чакае. Такiя вось супэр крэндзеля.нам лукашызм забяспечылi.

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў8

Беларус паўгода спрабаваў вярнуць больш за 6 тысяч еўра, якія заплаціў за часовы ўвоз машыны на польскіх нумарах3

Цана расійскай нафты на фоне абвастрэння на Блізкім Усходзе падскочыла да $110 за бараль4

У Івацэвічах кантэйнер сарваўся з крана і ўпаў на рабочага1

«Мы не ведаем, як дабіцца алайнмэнту такіх сістэм». Размовы пра пагрозы ШІ — змова OpenAI, Google і Anthropic?10

Арменія можа пачаць купляць газ у былых ворагаў. І няважна, што ў Расіі танней5

Мінскія ўлады патлумачылі, чаму не называюць дакладныя даты адкрыцця новых станцый метро4

Беларускі студэнт стварыў робапавука з функцыяй начнога бачання3

«Удовіна бухта», трыумфатар «Эмі», — ідэальны баланс гумару і жахаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць