Эканоміка11

З кастрычніка новы пакет санкцый запрацуе напоўніцу. Як да гэтай даты рыхтуюцца бізнэс і грузаперавозчыкі?

Абмежаванні раней ужо дзейнічалі ў дачыненні да Расіі, але цяпер распаўсюдзяцца і на нашу краіну.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Шчыліна зачыняецца

Рада Еўрасаюза прыняла новы пакет санкцый супраць Беларусі 29 чэрвеня 2024 года. Прынятыя абмежаванні раней ужо дзейнічалі ў дачыненні да Расіі. Гэтым пакетам, па меркаванні еўрапейскіх чыноўнікаў, закрылі самую вялікую шчыліну ў санкцыйным рэжыме — каб Расія не магла лёгка абыходзіць абмежаванні з дапамогай Беларусь.

Пры гэтым, за некаторымі выключэннямі, абавязкі па кантрактах, заключаных да 1 ліпеня 2024 года, могуць працягваць выконвацца да 2 кастрычніка 2024 года.

Таму беларускія і расійскія імпарцёры імкнуліся паставіць як мага болей тавараў з Еўропы да кастрычніка.

Пад абмежаванні трапілі больш за 200 мытных кодаў з самых розных груп тавараў.

«Заявак на перавозку стала менш»

Па словах грузаперавозчыкаў, у жніўні-верасні адбываецца сапраўдны бум.

«Апошнія месяцы былі, можна сказаць, вельмі добрыя ў плане заробкаў, але ўжо цяпер мы адчуваем, што колькасць заявак на дастаўку тавараў значна скарацілася», — гаворыць дырэктар транспартнай кампаніі.

Ён чакае, што з кастрычніка грузапаток зменшыцца.

«Будуць падаць тарыфы, а разам з імі і заробкі. Прынамсі цяпер перспектывы выглядаюць не вельмі пазітыўнымі, паколькі пералік грузаў, якія можна было дастаўляць, скараціцца».

Чыгунка замест фуры

Іншы суразмоўца, які працуе лагістам, кажа, што апошнім часам назіраецца пераразмеркаванне грузапатоку з аўтамабільнага транспарту на чыгуначны. 

«Аб'ёмы даставак па чыгунцы выраслі, а фурамі, наадварот, крыху праселі», — сцвярджае лагіст.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

На яго думку, гэтаму спрыяе адразу некалькі фактараў.

«Па-першае, мы назіраем, што цяпер кампаніі набываюць тавары з запасам, бо пасля 1 кастрычніка дастаўляць іх у Беларусь і Расію стане як мінімум складаней. 

Цяпер склалася такая сітуацыя, калі адныя і тыя ж тавары еўрапейскія мытнікі не прапускаюць праз аўтадарожныя пункты пропуску, але афармляюць, калі яны ідуць чыгункай.

Напрыклад, калі ёсць гарантыйны ліст ад вытворцы, то па чыгунцы ўсё выдатна выязджае, а калі з тым жа таварам і лістом адправіць фуру, то шанцаў на праезд амаль няма», — тлумачыць лагіст.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: БелТА

Што імпарцёры будуць рабіць пасля 1 кастрычніка?

Спецыяліст мяркуе, што тыя тавары, якія няма чым замяніць, будуць дастаўляць у Беларусь і Расію і пасля 2 кастрычніка.

«Імаверна, зменіцца схема дастаўкі. Магчыма, яшчэ больш прасядзе дастаўка аўтатранспартам, але казаць, што ўсё цалкам спыніцца, не выпадае», — лічыць суразмоўца.

Цяпер, па яго словах, набірае папулярнасць дастаўка з удзелам кампаній з Кыргызстана, Казахстана і нават Таджыкістана, які і ў ЕАЭС не ўваходзіць.

Таксама ён кажа, што расіяне ўсё часцей замаўляюць дастаўку праз Турцыю або Румынію. 

«Дастаўка адбываецца да Канстанцы (Румынія), а адтуль морам адразу ў Расію. Іншы варыянт — праз Турцыю і Грузію. Праз гэта атрымліваецца, што даставіць санкцыёнку ў Расію нават прасцей, чым у Беларусь».

Азія ў трэндзе

Кожныя новыя абмежаванні скарачаюць аб'ёмы паставак тавараў у Расію праз Беларусь. Прадстаўнік буйной сусветна вядомай кампаніі, якая афіцыйна сышла з Расіі яшчэ ў 2022-м кажа, што праз больш дарагую лагістыку расійскія кліенты вымушаны замяняць прадукцыю аналагамі кітайскай вытворчасці.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty Images

«Кампаніі, якія сышлі з Расіі, насамрэч выдатна бачаць, як іх прадукцыя па-ранейшаму трапляе на расійскі рынак. Гэта лёгка адсачыць, бо калі нешта перастае пастаўляцца наўпрост у Расію, то пачынаюць расці аб'ёмы паставак гэтых тавараў у Турцыю і краіны Цэнтральнай Азіі», — тлумачыць спецыяліст.

Тым не менш гэта не азначае, што Расія не адчувае ўплыву ад гэтых абмежаванняў.

«Статыстыка паказвае, што праз трэція краіны трапляе прыблізна толькі 2/3 ад тых аб'ёмаў, што пастаўляліся раней. Праз складаную лагістыку і дадатковыя схематозы канчатковая цана вырастае. Адпаведна, зніжаецца попыт. У дадатак адбываецца замена многіх пазіцый аналагамі з «сяброўскіх» краін», — адзначае суразмоўца.

Каментары1

  • Вынікі санкцый Еўрасаюза
    28.09.2024
    Рада Еўрасаюза прыняла новы пакет санкцый супраць Беларусі 29 чэрвеня 2024 года. (...)
    (...)Праз гэта атрымліваецца, што даставіць санкцыёнку ў Расію нават прасцей, чым у Беларусь.

Цяпер чытаюць

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў1

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі17

Украіна атакавала базу пілатажных груп, што ўдзельнічаюць у парадзе Перамогі ў Маскве2

«Куратар — твой другі начальнік». Як службы бяспекі «душаць» айцішнікаў5

Ваяваць за Расію пайшоў былы палітвязень з Гомеля. У Беларусі ён у спісе «тэрарыстаў»7

Атакі ўкраінскіх дронаў прывялі да хаосу ў расійскіх аэрапортах3

Маразы не спыняюцца. Зноў штармавое папярэджанне праз іх3

Мінадукацыі скарэктавала праект пастановы аб рэпетытарах1

У Полацкім раёне міліцыянеры спынялі п'янага трактарыста стрэламі па колах

Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў1

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць