Грамадства2020

Лябедзька прапануе ўвесці мараторый на сваркі ў апазіцыі напярэдадні выбараў

«Перад пачаткам выбарчай кампаніі дзве групы расчахляюць зброю і распачынаюць паміж сабою вайну ў інфармацыйнай прасторы. У якую рэжым толькі падкідвае порах».

Палітык Анатоль Лябедзька прапанаваў дэмакратычным сілам увесці мараторый на публічныя сваркі перад выбарамі-2025.

Сярод прыхільнікаў перамен ёсць дзве групы з рознай пазіцыяй наконт наступных выбараў, кажа Лябедзька. Адна аб'ядноўвае тых, хто выступае катэгарычна супраць удзелу ў галасаванні.

«Для іх гэта як у белых чаравіках ісці па дрыгве — запэцкаешся. Гэта іх прынцыповая пазіцыя і наўрад ці большасць яе зменяць, калі прапанаваць нешта іншае», — лічыць палітык.

Да другой групы прыхільнікаў перамен ён адносіць тых, хто лічыць, што недастаткова проста канстатаваць, што ў Беларусі няма выбараў, і пры гэтым сядзець на канапе. 

Таксама Лябедзька выдзяляе прамежкавую групу — людзей, якія, можа, і хацелі б не пайсці, але яны прывязаны да месца працы, вучобы, інтэрнатаў. Імі лёгка маніпуліраваць, на іх эфектыўна працуе адміністрацыйны рэсурс.

«Па ўжо ўкаранелай традыцыі перад пачаткам выбарчай кампаніі дзве групы расчахляюць зброю і распачынаюць паміж сабою вайну ў інфармацыйнай прасторы. У якую рэжым толькі падкідвае порах. Вайну бессэнсоўную і безвыніковую», — гаворыць палітык.

Але разам з тым, заўважае Лябедзька, усе групы выступаюць за свабодныя, сумленныя выбары.

«Гэта тыя людзі, што ў 2020 годзе выходзілі на вуліцу. І, як мне падаецца, менавіта пытанне свабодных, сумленных выбараў трэба актуалізаваць і паставіць на першае месца. І па гэтым кейсе працаваць і з нашымі прыхільнікамі перамен, і з тымі, хто яшчэ сумняваецца», — лічыць палітык і прапануе:

«Неабходна дамовіцца ўсім палітыкам, якія выступаюць спікерамі розных груп, — мы не вядзём канфрантацыю адно з адным.

Таму што, калі патрацім частку гэтага часу на тое, каб гаварыць, што няправільную пазіцыю займаюць тыя ці іншыя, то згубім працу з астатнім грамадствам, з тымі, хто хістаецца, і не зможам патлумачыць, што свабодныя сумленныя выбары — не толькі права выбіраць, але і эканоміка, дабрабыт, заробкі і ўсё астатняе».

«Вельмі важна зараз дабіцца, каб быў мараторый на крытыку і, магчыма, прапанаваць варыянт меню. Не адну опцыю, што можна рабіць падчас гэтай «спецаперацыі», а некалькі.

Не хочаш — не хадзі на выбарчы ўчастак, прыйшоў — прагаласуй супраць усіх».

Такая пазіцыя, на погляд Лябедзькі, самае рацыянальнае, што дэмакратычныя сілы могуць зрабіць у існуючай сітуацыі.

Каментары20

  • Пытанне
    06.09.2024
    Чаму саветнік Ціханоўскай Лябедзька маўчыць пра расстрэл беларускай царквы, пагром беларускага кафэ і выбітыя вокны цэнтра беларускай культуры ў Вільні?
    Дзе рэакцыя Лябедзькі?
  • 1
    06.09.2024
    Ни на какие "выборы" не надо обращать внимания.
  • Woodoo Cult
    06.09.2024
    Напярэдадні якіх выбараў? Аб чым ён?

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам17

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

Чыноўнікі палічылі слоган Гродзенскага мясакамбіната парушэннем закона2

У Беларусі маркетплэйсам забаранілі паказваць пакупнікам фалаімітатары і іншыя тавары для дарослых11

Уладзіміру Някляеву — 80 гадоў5

У Мінску развітваюцца з Мікалаем Чаргінцом ШМАТ ФОТА9

Беларуса прымусова дэпартавалі з Расіі. А ён палез назад праз 50 хвілін2

У Бабруйскім раёне пенсіянерка пілавала балгаркай дошкі, парэзала нагу і памерла3

Стала вядома новае месца працы экс-кіраўніка Гомеля, пра якога гаварылі, што ён у СІЗА

Чым займаецца Аліна Харысава пасля гучнага скандалу з КДБ і якія высновы зрабіла са сваёй прыкрай гісторыі?42

Дэмарш перад матчам ЛЧ: некаторыя гульцы румынскага клуба адмовіліся падаваць руку футбалістам «МЛ Віцебск»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам17

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць