Грамадства2020

Блогер Ілья Варламаў расказаў, чаму вучыць беларускую мову. Не абышлося і без сямейных повязяў

Расійскі папулярны блогер Ілья Варламаў, які нядаўна здзівіў усіх, пачаўшы вывучаць беларускую мову, расказаў у размове з Deutsche Welle, навошта гэта робіць і як яму ідзе засваенне. Аказалася, сярод іншага яго заахвоцілі гэта рабіць і сямейныя карані.

У Варламава паходзіць з Беларусі бабуля па кудзелі, і цяпер у яго таксама тут жывуць сваякі. Больш падрабязна на гэтую тэму ён, аднак, выказвацца не стаў «па зразумелых прычынах». У маленстве ён і бываў у Беларусі і ўжо тады хоць і неўсвядомлена, але сутыкаўся з беларушчынай.

Непасрэдным жа штуршком для вывучэння беларускай мовы цяпер стала для блогера крытыка за няправільнае вымаўленне выразу «Жыве Беларусь».

Асноўныя цяжкасці ў яго, як сам прызнае — з вымаўленнем, бо беларуская мова надта «прамалінейная». Блогер тут мае на ўвазе тое, што

расіяніну цяжка прызвычаіцца да таго, што ў беларускай мове словы як пішуцца, так і чытаюцца — так і цягне нешта памяняць, па прыкладзе рускай мовы, дзе, скажам, пішацца «Москва», а вымаўляецца «Масква». 

Вучыць правілы Варламаў па паўгадзіны ў дзень па дапаможніку «Гавары са мной па-беларуску: Базавы курс класічнай беларускай мовы» ад аўтараў Сяржука Аляксандрава і Галіны Мыцык. І спадзяецца на тое, што ў гэтай справе яму будзе спадарожнічаць поспех. Адносіны з беларускай мовай у яго, маўляў, сур'ёзныя.

Увогуле ж у апошнія гады, калі Варламаў стаў сур'ёзна цікавіцца Беларуссю, ён, як прызнае, памяняў свой погляд на краіну са стэрэатыпнага для расіян на больш узважаны, стаў разбірацца ў тым, што ёсць за фасадам.

І сваім прыкладам хоча таксама паказаць расіянам, што да Беларусі трэба ставіцца як да асобнай краіны і народа, а не як нібыта да расійскага рэгіёна. Вывучэнне беларускай мовы ён называе «інтэлігентным пратэстам».

Каментары20

  • Беларус
    03.08.2024
    Дзякуй Ілья за падтрымку!
  • Так
    03.08.2024
    Навошта піярыце расейскага блогера, які ў свой час адзначыўся прарасейскімі антыўкраінскімі выказваннямі?

    Беларусы і так моцна ўцягнутыя ў расейскі кантэкст, жывуць ім, навошта пагаршаць становішча?
  • обле
    03.08.2024
    Молодец, Илья! Россия будет свободной!

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

Падчас гульні Сабаленка на US Open на корце моцна патыхала марыхуанай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць