Мова4747

Расійскі блогер Варламаў стаў вучыць беларускую мову 

Папулярны расійскі блогер Ілля Варламаў многіх здзівіў. Паслухайце, як няпроста замежнікам даюцца некаторыя натуральныя для нас гукі.

Ілля Варламаў. Скрын відэа з яго ютуб-канала

Блогер расказаў, што рашыў вывучыць беларускую мову, якая яму заўсёды падабалася.

«Шаноўныя сябры, спяшаюся падзяліцца чудоўнай навіной. Я вырашыў вывучыць беларускую мову. Па-першае, яна неверагодна прыгожая, па-другое, у Беларусі на ёй мала хто гаворыць, і я б хацеў прыцягнуць да гэтай мовы ўвагу. Так што цяпер па нядзелях я буду расказваць вам нешта цікавае з беларускай мовы», — сказаў Варламаў па-беларуску.

@nashaniva Расійскі блогер Варламаў вучыць беларускую мову #беларусь #варламов #мова #беларускаямова #мовамаєзначення #блогер #ютуб #видео #язык #полеглот #нашаніва ♬ Funny Guy - Parry Music

Цікава, што расійскаму блогеру не так лёгка даюцца некаторыя асаблівасці беларускага вымаўлення — напрыклад, дзеканне і цеканне, якое для беларусаў натуральнае.

Пачуць, як Варламаў гаворыць па-беларуску, можна на першых хвілінах яго відэа:

«Як вы разумееце, крызіс сярэдняга ўзросту да кожнага мужчыны прыходзіць па-рознаму», — пажартаваў Варламаў.

Але пра свае планы вучыць беларускую мову ён, падобна, не жартуе. Блогер адзначыў, што гэта ўздымае яму настрой.

«Ты гадзінку пазаймаўся беларускай мовай — і ты абсалютна шчаслівы. Гэтая мова дорыць табе абсалютнае шчасце, табе хочацца танчыць, бегчы наперад, вывучаць яе больш і больш, табе хочацца пець песні на беларускай мове».

Ілля Варламаў у сваім блогу расказвае пра ўрбаністыку, падарожжы, апошнія навіны. На яго ютуб-канале 5 млн падпісчыкаў.

Каментары47

  • Рух Навагрант
    29.07.2024
    Дзякуй, спадару Ільля, гайда ў наш спіс да кардынацыйнае рады, з табой мы пераможам латушкінцаў, сьветкінсаў, палпалычаў і рэстаратараў з паспяховымі мільянэркамі
  • Ўрбаніст
    29.07.2024
    Тое самае, што камуніст. Цэнтральны плян прамую. Новы, адзіна слушны
  • Стась
    29.07.2024
    Вейшнарыт, ты мабыць з глузду з'ехаў. За ўсіх не кажы, якая ваша родная.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць