Грамадства77

Кіроўца Следчага камітэта даносіў на пратэстоўцаў у 2020-м. А яшчэ займаўся махлярствам і зліваў паліва

Нягледзячы на вялізарную шкоду, «самы гуманны беларускі суд» вырашыў не адпраўляць Аляксандра Прасняка ў калонію. У СІЗА ён таксама не быў.

Аляксандр Прасняк. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Аляксандру Прасняку 36 гадоў. Родам ён з аграгарадка Бацэвічы Клічаўскага раёна.

Незразумела, дзе ён вучыўся, але вядомыя два месцы працы Прасняка: кіроўца ў Следчым камітэце (як мінімум у 2020-2022), а з 2023-га — кіроўца ў «Белаўтатурысце». Апошняя кампанія займаецца арганізацыяй тураў, трымае сетку гасцініцаў і турбазаў.

Адзначыўся Прасняк у 2020-м. Тады ён пазваніў у міліцыю і данёс, што 15 лістапада, у дзень памяці забітага Рамана Бандарэнкі, пажылы мужчына з унукам стаялі на мосце праз МКАД і віталі машыны, якія ехалі і сігналілі.

А нядаўна яго асудзілі.

Рэч у тым, што пад час працы кіроўцам у СК Прасняк напазычаў грошаў у сябра Т. пад рознымі нагодамі — аплаты жытла, унясення платы па іпатэцы, куплі дэталяў і дапамогі з набыццём спісанай тэхнікі Следчага камітэта. Агулам — $12 300. Ён жа напазычаў у розных людзей яшчэ пару тысяч даляраў.

Пасля, калі працаваў у «Белаўтатурысце», ён зліваў паліва, якое прадаваў сваім знаёмым. Агулам зліў 300 літраў на 708 рублёў.

Сам Прасняк патлумачыў, што падчас працы ў СК ён пазнаёміўся з Т., які прапанаваў яму адкрыць СТА. Ён пазычыў $4250 і ўклаўся, але хуткага прыбытку не атрымалася. Прасняк, маўляў, аказаўся ў цяжкім становішчы — на ім павіслі даўгі, двое дзяцей, жонка, арэнда і рамонт у хаце.

Аляксандр Прасняк з жонкай. Фота з Укантакце

Пасля ён пазычаў у Т. грошы. Пасля таго, як ён надакучыў Т., то каб атрымаць грошы, прыдумаў байку пра тое, што можа дапамагчы купіць спісаныя аўтамабілі СК. І ўзяў на гэта яшчэ $3800.

Далей ён не прыдумаў нічога лепшага, чым пачаць пазычаць ва ўсіх запар — знаёмых, суседзяў і калегаў… Але доўг не было чым гасіць, таму Прасняк нікому нічога не вяртаў. Для саліднасці ўсім казаў, што нечуваныя багацці пад працэнтам у банку, але як толькі падыдзе тэрмін, то ён адразу аддасць грошы. А паралельна браў яшчэ і «хуткія крэдыты».

У выніку некалькі чалавек звярнуліся ў міліцыю, і ў адносінах Прасняка завялі справу. Пад час расследавання ўскрылася яшчэ і тое, што ён зліваў паліва.

Да суда былы кіроўца СК быў пад падпіскай аб нявыездзе, хоць і здзейсніў цяжкае злачынства.

Яго абвінавацілі па трох артыкулах — «прысабечванне або растрата» (ч. 2 арт. 211 КК) і «махлярства» (ч. 2 і 3 арт. 209 КК). Прасняку пагражала да сямі гадоў калоніі і штраф.

На судзе да яму выставілі пазоваў на $14 200. Таксама ў Прасняка запатрабавалі маральныя кампенсацыі — прычым не тыя, хто найбольш пацярпеў, а ягоныя былыя калегі. Адзін з іх, Б., папрасіў 20 тысяч рублёў, хоць пазычыў Прасняку ўсяго 400 рублёў.

У якасці змягчальных абставінаў у судзе прагучала тое, што ў Прасняка двое дзяцей, што ён пакаяўся, а таксама што аддаў 700 рублёў «Белаўтатурысту». У якасці абцяржарваючай акалічнасці — тое, што ён парушыў прысягу.

У выніку Прасняк атрымаў 5 гадоў хіміі з пазбаўленнем звання «старшы прапаршчык юстыцыі запаса». Таксама ён павінен вярнуць пазычанае. Кампенсацыя маральнай шкоды былым калегам склала сумарна 1000 рублёў. Б., які прасіў 20 тысячаў, атрымае толькі 100 рублёў.

Пасля суда Прасняка пакінулі з забаронай на выезд з Беларусі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Яны амаль усе там такія
    26.07.2024
    Асабліва з вёсак. Там не вучаць у школах, там вучаць ісці па трупах. Яскравы прыклад Сашэлла.
  • даведка
    26.07.2024
    До чего достойны кадры служал в центральном аппарате СК... Гору небось возил?
  • Вярніце фэйспалм
    26.07.2024
    Навошта прыбралі фэйспалм? Гэта самая трапная рэакцыя на палову навінаў тут

Цяпер чытаюць

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа10

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуску, якая запускала дрон над урадавымі будынкамі ў Варшавы, зрабілі сведкай і адпусцілі4

Удзельнік «Інтэрбачання» ад ЗША саскочыў за тры дні да пачатку2

Прапагандыст Пётра Пятроўскі пераапрануўся16

«Набыў дзве». Айцішнікі купляюць істотна падаражэлыя кватэры ў Мінску — і вось чаму13

У Плешчаніцах выступіць легендарны ў свой час гурт «Тэхналогія». Яго аплаціў чалавек, які гасціў тут у бабулі4

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме14

Бабруйчанін праз тыкток запрасіў ахвотных на сельскую дыскатэку ў Глускім раёне. Паглядзіце, што атрымалася4

У Мінскім заапарку наведвальнікі напаілі аленя колай2

ЗША паслабілі санкцыі «Белавія», але забаранілі выкарыстоўваць амерыканскія самалёты для палётаў у Расію14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа10

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць