Свет77

ЗША і Германія сарвалі план Расіі забіць гендырэктара нямецкай кампаніі, якая пастаўляе зброю Украіне

Пра тое, што Расія нібыта планавала забіць генеральнага дырэктара нямецкай кампаніі Rheinmetall Арміна Папергера, паведаміла CNN.

Армін Папергер (у цэнтры) з федэральным канцлерам Германіі Олафам Шольцам і прэм'ер-міністаркай Даніі Метэ Фрэдэрыксэн. Фота: Fabian Bimmer/Pool Photo via AP

«Армін Папергер быў відавочнай цэллю: ягоная кампанія Rheinmetall з'яўляецца найбуйнейшым і самым паспяховым нямецкім вытворцам жыццёва важных 155-мм артылерыйскіх снарадаў, якія сталі вырашальнай зброяй ва ўкраінскай вайне на знясіленне. У найбліжэйшыя тыдні кампанія адкрывае ва Украіне завод па вытворчасці бранятэхнікі, што выклікае глыбокую занепакоенасць у Расіі», — піша выданне.

Паводле звестак CNN, гэты замах павінен быў быць адным эпізодам з серыі расійскіх планаў забойства кіраўнікоў абароннай прамысловасці Еўропы, якія падтрымліваюць Украіну. Але пра расійскія планы даведаліся амерыканскія спецслужбы, якія падзяліліся інфармацыяй з нямецкімі калегамі.

Каментары7

  • Так
    11.07.2024
    Шкада толькі, што Нямеччына на словах дапамагае Украіне, а на самой справе калі ўжо высылае нейкую зброю дык зусім непрыдатную, не стрымлівае абяцанняў рэальнай дапамогі, а яшчэ далей гуляе на карысць Расіі, у тым ліку нават блакаваннем размоў пра чарговыя санкцыі.

    Пра гэта варта было б таксама напісаць, каб беларускія чытачы даведаліся пра праўдзівы твар Нямеччыны. Бо ў замежных СМІ, у тым ліку польскіх, пішуць.

    Адзін са ШМАТЛІКІХ прыкладаў https://www.rmf24.pl/raporty/raport-wojna-z-rosja/news-berlin-blokuje-negocjacje-ws-sankcji-na-rosje-niemcy-nowymi-,nId,7572318#crp_state=1

    Столькі артыкулаў пра Орбана, а пра дзеянні Шольца на карысныя Расіі нешта цііііха.
  • Імя
    11.07.2024
    КС, CEO - гэта выканаўчы дырэктар. А ад рашыстаў усяго можна чакаць.
  • Ответка
    11.07.2024
    Чемезов и Коногов - законные цели для Немеччины и ЗША

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць