Літаратура22

Усё яшчэ думаеце пра Рымскую імперыю штодня? Пачытайце «Гісторыю Старажытнага Рыма» Мэры Бёрд

Як маленькае паселішча вырасла ў сталіцу свету? Чаму ўсё пачалося з братазабойства? І як Рым сфармаваў свае інстытуты так, што яны аказаліся такімі трывалымі і прывабнымі?

Арыгінальнае выданне: Mary Beard. SPQR. A History of Ancient Rome. Profile Books, 2016.

Расейскі пераклад: Мэри Бирд. SPQR: История Древнего Рима. Альпина Нон-фикшн, 2022.

Неяк натуральна хацелася ў вандроўцы па Італіі пачытаць нешта тэматычнае, і я ўзгадаў, што даўно недзека ў планах было звярнуцца да гэтай кнігі, якая нашумела, атрымала статус «бестсэлера», і якраз пасля блуканняў па Апіевай дарозе захацелася мне яе адолець, расказвае ў сябе ў фэйсбуку Аляксей Ластоўскі.

Каму тэма цікавая, яўна гэту кнігу чыталі.

Нездарма яна так добра прадавалася, з аднаго боку, гэта — падсумаванне вялікай тэмы на адольнай колькасці старонак, з другога, напісана досыць цікава, займальна, літаратурна. І безумоўна, варта згадаць, што Мэры Бёрд — прафесар класічнай літаратуры Кембрыджскага ўніверсітэта, якая слушна ганарыцца тым, што перачытала значную колькасць тэкстаў, літаратурных і эпіграфічных, што пакінулі нам рымляне.

Плюс лейтматывам па кнізе праходзіць дэманстрацыя новых навуковых даследаванняў, пастаяннае нагадванне, што вывучэнне гісторыі Рымскай Імперыі — гэта жывы і актуальны працэс, таму аўтарка імкнецца трымаць у кантэксце ўсіх новых адкрыццяў, што ўспрымаецца безумоўна пазітыўна.

Але гісторыя старажытнага Рыма — тэма бясконцая, фактычна.

Бёрд разглядае пытанне ўздыму маленькага паселішча да статусу сталіцы свету, і пачынае свой расповед са змовы Катыліны і расправы над змоўнікамі, арганізаванай Цыцэронам (62 г. да н.э.). Адсюль ужо адбываецца пагружэнне ў першавытокі рымскай гісторыі і заснавання горада на сямі пагорках, якое пачыналася з братазабойства. І заканчваецца кніга актам надавання Каракалам рымскага грамадзянства ўсім жыхарам імперыі (212 г. н.э.).

Таму для аўтаркі больш істотныя пытанні, як Рым сфармаваў свае інстытуты і чаму яны аказаліся такімі трывалымі і прывабнымі, чым звыклыя пытанні пра прычыны заняпаду вялікай імперыі.

Але жыццё Рымскай Імперыі — гэта таксама шматстайны ўніверсум, Мэры Бёрд засяроджваецца фактычна на эвалюцыі палітычных інстытутаў, і гэта таксама моцны аспект кнігі.

Яна імкнецца пазбягаць апісання эксцэнтрычных выбрыкаў імператараў, такога чытва можна лёгка знайсці і ў іншых месцах. Класічная адукацыя якраз вымушае яе ўважліва ставіцца да крыніц і разумець аўтарскія матывацыі, а таксама палітычныя кантэксты.

Яна выдатна фармулюе тыя рэчы, якія зараз пануюць у інтэрпрэтацыі ключавых постацей рымскай дзяржавы: важна разумець, што многія агульнавядомыя характарыстыкі былі толькі плёнам прапаганды. Калі імператара забівалі, то ў інтарэсах яго пераемніка было максімальна ачарніць «крывавага тырана», а вось пры мірнай перадачы ўлады прапагандысцкія механізмы працавалі роўна наадварот.

Падобныя прынцыпы выкарыстоўвалі ў Брытанскім музеі, калі рабілі выставу пра Нерона, я да яе не дабраўся, але глядзеў відэаэкскурсію і чытаў рэцэнзіі. І нічога дзіўнага, бо Мэры Бёрд працуе яшчэ і кансультантам для Брытанскага музея.

Фактычна гэта кніга — таксама і практыкаванне па межах тэксту, выдатная ілюстрацыя, якім чынам нам разумець думкі іншых людзей.

Можа крыху слабейшымі падаюцца іншыя аспекты, хоць аўтарка часта спасылаецца і на вынікі археалагічных даследаванняў, але яўна бачна, што гэта не яе канёк, як і візуальныя штудыі. Тым больш, вайсковая гісторыя. Яна шчыра спрабуе выйсці за рамкі звыклых абмежаванняў, і дадаваць у гісторыю простых людзей, але гэта хутчэй эпізадычныя ўстаўкі. Таксама цяжка пабачыць жыццё правінцый, можа толькі Брытанія па зразумелых прычынах крыху лепш падсвятляецца.

Але ў межах пастаўленых задач аўтарка напісала бліскучае падсумаванне выхаду Рыма на сусветную арэну. Мабыць, усе ўжо і прачыталі, адзін я такі доўбень, што дабраўся нарэшце да гэтай кнігі.

Каментары2

  • Gorliwy Litwin
    12.04.2024
    не тое што штодня, а штогадзіны думаю пра Рэч Паспалітую Абодвух Народаў
  • Лайдак на пенсіі
    13.04.2024
    Ластоўскі вандруе, а калі ён працуе?

Цяпер чытаюць

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка1

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Усе навіны →
Усе навіны

Музычны кіраўнік дзіцячага садка з Кармы разам з жонкай стаў зоркай сацсетак. Ужо нават бухога Ігара абышоў5

Свіння з'явілася і знікла ў тэлеграм-канале Дзмітрыя Мядзведзева7

«На тобе й кош і рыба». 81‑гадовая Вера запісала ўспаміны пра Давыд-Гарадок 1950‑х і зрабіла аўдыязапісы дарагой яе душы гаворкі13

Беларускі інтэрнэт пад ботамі: як іх распазнаваць і што з імі робяць20

«Камунізм — гэта сістэма-няўдачніца, і так будзе заўсёды». Трамп выступіў з прамовай на святкаванні 250‑годдзя незалежнасці ЗША17

70‑гадовы пенсіянер выдаў свой першы раман сам. «Тэа з Голдэна» стаў бестсэлерам

Трамп 1 гадзіну і 25 хвілін гаварыў з Пуціным2

Ці шкодна сядзець, закінуўшы нагу на нагу?2

Францыя мінімальна перамагла Парагвай і выйшла ў чвэрцьфінал6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка1

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць