Грамадства1212

Хрэнін: Захад рыхтуецца да вайны, вядзе разведку супраць Беларусі

Паводле яго слоў, беларускія вайскоўцы фіксуюць розныя дзеянні з боку заходніх краін, якія ўключаюць у сябе не толькі дзеянні сухапутных войскаў, але і разведку з паветра.

Фота: Stringer Anadolu Agency via Getty Images

Заходнія краіны вядуць пастаянную разведку супраць Беларусі, заявіў міністр абароны Рэспублікі Віктар Хрэнін у інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 24», піша «Спутнік».

«На сённяшні дзень мы бачым своечасовы комплекс мерапрыемстваў, якія праводзіць Заходняя Еўропа на чале з ЗША для падрыхтоўкі да ваенных дзеянняў. Мы разумеем, супраць каго гэтыя ваенныя дзеянні будуць накіраваныя», — канстатаваў кіраўнік абароннага ведамства.

Паводле яго слоў, беларускія вайскоўцы фіксуюць розныя дзеянні з боку заходніх краін, якія ўключаюць у сябе не толькі дзеянні сухапутных войскаў, але і разведку з паветра.

«Акрамя сухапутнага складніка мы бачым, як актыўна, пастаянна вядзецца разведка супраць Рэспублікі Беларусь, ва ўсіх яе відах і радыётэхнічная», — звярнуў увагу Хрэнін.

Пры гэтым ён удакладніў, што разведка беларускай тэрыторыі вядзецца як пры дапамозе самалётаў, так і з выкарыстаннем беспілотнай авіяцыі. Кожны дзень фіксуецца ад пяці да дзевяці вылетаў.

Міністр абароны распавёў, што супраць Беларусі вядзецца і разведка з космасу. З дапамогай спадарожнікаў вывучаюць ваенныя гарадкі і базы арміі.

Каментары12

  • Ёсік
    22.02.2024
    Надзелі каракулевыя шапкі і пачалі зьвіліны выпрамляцца ў глуздах, пачалі бздуру несьці. Пужалкі ад манюк увесь час існаваньня рэжыму лукашэнкі. Толькі хлусьня, без розьніцы, аб выбарах, аб медыцыне, аб папіццот, аб дэвальвацыі і іншым. Як вы не сікаецеся нават, а абс.раецеся за свае душы, як ваш павадыр трасецца, што хутка можа ўсё гэтае трыццацігадовае га.но ляснуцца.
  • Вася
    22.02.2024
    Хренин, а что ты думал? Помочь напасть на Украину и все вокруг будут сидет с закрытыми глазами и опустивши голову? Только жертву из себя там не стройте, вы развязали войну
  • Не вайне
    22.02.2024
    гблн, адкажы, ну хай гэты псіхічна хворы стары пужае, але чаму ваяры ў паніцы, расказваюць насельніцтву гэткія жахі. Рыхтуйцеся бараніць краіну, яе незалежнасьць, ці толькі з высокіх трыбун ды на камеры можна плявузгаць? Во нарабіў спраў лукашэнка, што ўсе у МА Беларусі ногі кіпнем абпалілі.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх18

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць