Грамадства11

Былы палітвязень: Ігар Леднік казаў мне, што хутчэй за ўсё памрэ ў калоніі

Аляксей Галоўкін пэўны час знаходзіўся ў санчастцы ПК-2 разам з Ігарам Леднікам. Ён распавёў «Новаму часу», што турэмшчыкі ўвесь час здзекаваліся з хворага Ледніка, не дазвалялі яму прымаць душ і атаварвацца ў турэмнай краме.

 — Мы сустрэліся з Ігарам у санчастцы. Мяне паклалі туды пасля каранціну, а Ігар ужо быў там, калі мяне прывялі. Мы пасябравалі. Выдатны чалавек, вельмі разумны, цікавы. 

Стан яго здароўя ўжо на той момант быў жахлівы. Праз гэта Ігара нават не размяркоўвалі ў атрад. Ігар чакаў і спадзяваўся, што яго вывезуць у горад, у грамадзянскі шпіталь, і там хоць больш-менш падлечаць. 

У Ігара была стома, да якой быў замацаваны адмысловы пакет, каб ён мог хадзіць у прыбіральню. Што мяне абурала найбольш — супрацоўнікі калоніі не дазвалялі Ігару прымаць душ, хаця ў санчастцы меўся нармальны душ з гарачай вадой. Яму даводзілася ўвесь час ваяваць з турэмшчыкамі і змагацца за кожны паход у душ, гэта кашмар. 

Ігару не дазвалялі атаварвацца. Ён нават прасіў мяне, каб я перадаў начальніку атрада [16-ы атрад ПК-2, дзе ўтрымліваліся людзі з інваліднасцю]), каб ён завёў Ігара ў атаварку, бо ў яго ўжо ўсё скончылася. 

Ігар трымаўся вельмі годна, сапраўдны мужык. Разам з тым, ён казаў мне, што хутчэй за ўсё ён памрэ ў калоніі. Казаў, што яго стан здароўя ўвесь час пагаршаецца, і калі яму не акажуць кваліфікаваную, своечасовую медычную дапамогу, да вызвалення ён папросту фізічна не дацягне, — распавёў Аляксей Галоўкін.

@nashaniva У беларускай турме памёр яшчэ адзін палітычны вязень #беларусь #новостибеларусь #беларусьновости #политзаключенные #бобруйск #навіныбеларусі #милициябеларуси #нашаніва ♬ Sad Music - Max-Music

Каментары1

  • Васіль
    20.02.2024
    Сапраўдны фашызм

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Ці дапаможа суперкрэдыт на новабудоўлі і другаснаму рынку? Пяць пытанняў пра іпатэку пад адзін працэнт2

63‑гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі2

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы34

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто8

У Грузіі цягнік насмерць збіў беларуса3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць