Грамадства44

На аўкцыён выставілі гадзіннік «Луч» з выявай Белага дома і прысвячэннем Білу Клінтану

Колькі ён каштуе?

На адным з беларускіх аўкцыёнаў выявіўся цікавы лот. Гэта наручны гадзіннік «Luch» з выявай Белага дома і прысвячэннем Білу Клінтану, звярнула ўвагу Blizko.by.

На чорным цыферблаце адлюстраваны Белы дом у ЗША, стаіць подпіс The White House. Washington.

Крыху ніжэй — Luch. Quartz. Made in Belarus.

На вечку можна прачытаць і прысвячэнне: Bill Clinton. USA-Belarus 1994 Мінск

Гадзіннік ацэнены ў 388 рублёў (121 даляр).

Відавочна, гадзіннік прысвечаны візіту Біла Клінтана ў Мінск. Ён прыляцеў 15 студзеня 1994 года і правёў тут усяго шэсць гадзін. 

З анлайн-каталогаў вядома, што таксама «Luch» выпусціў аналагічны гадзіннік, прымеркаваны да візіту Клінтана, толькі на цыферблаце намаляваныя дзяржаўныя сцягі ЗША і Беларусі.

Каментары4

  • дочка Максима Дизайнера
    09.01.2024
    здагадваюся, хто гэты гадзинник рабиу
  • довж
    09.01.2024
    водж, mikola паехаў у Беларусь, уключыў рэжым маўчаньня.
  • Турыст
    09.01.2024
    Некалькі гадоў таму назад сусед у вёсцы насіў гадзіннік  "Луч" са сцягамі ЗША і БЧБ, там да гэтага  тады нікому не было ніякіх спраў, а я яшчэ  думаў, што гэта вялікі рарыцет і была думка паспрабаваць выкупіць у яго гэты дзіўны гадзіннік. 

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта22

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць