Надвор'е33

Аўтобусы спыніліся, людзям раздаюць шуфлі: наступствы непагадзі ў Мінску

Двары прыбіраюць 130 адзінак тэхнікі і 1800 работнікаў.

У Мінску з самай раніцы падняўся вецер і пайшоў снег. Наступствы цяжкіх умоў надвор'я не прымусілі сябе чакаць, піша Tochka.by.

Завірухі суправаджаюць беларусаў ужо амаль тыдзень. Першая вялікая мяцеліца прайшла ў чацвер, 23 лістапада. Тады яе наступствы ліквідавалі па ўсёй краіне.

Грамадскі транспарт

У цэлым рух арганізаваны, але на некаторых участках усё не так добра. Мінсктранс паведамляе, што тралейбусы № 7, 38, 77 на вул. Панчанкі спынілі рух. Таксама аўтобусы № 17, 42, 50С, 121, 140 не маглі праехаць у напрамку вул. Сухараўскай.

Праблемнымі месцамі сталі вул. Пімена Панчанкі, Мазурава, Скрыпнікава, Адзінцова, Якубоўскага.

Рух па маршрутах аднавілі ў 09:28.

Пакуль на вул. Сухараўскай спынены рух тралейбуса № 38. Ён едзе ў абыход па вул. Лабанка і Шаранговіча. Рух там быў адноўлены.

Стопарыліся аўтобусы і тралейбусы на вуліцах Русіянава, Маякоўскага, Алтайскай і Байкальскай.

Прыбіранне тэрыторый

У мінскіх дварах працуе 131 адзінка тэхнікі, у тым ліку 22-малагабарытнай, і 1,8 тыс. работнікаў. На дарогі высыпалі больш за 21,7 тоны пясчана-саляной сумесі.

Таксама ЖКГ Мінска арганізавала выдачу інвентару для прыбірання тэрыторыі. Аўтамабілістаў заклікалі прыбраць праезную частку ад снегу на адлегласці не меншай за адзін метр вакол сваёй машыны.

Да 12 гадзіны дня на дарогі былі выведзены яшчэ 23 адзінкі тэхнікі і больш за 300 работнікаў. Саляна-пясчанай сумесі патрацілі амаль 40 тон.

План «Надвор'е»

Мінскае ДАІ рэкамендуе пешаходам уважліва пераходзіць дарогу і насіць святлоадбівальныя элементы праз нізкую бачнасць.

Кіроўцам варта ездзіць вельмі акуратна — выбіраць хуткасць, трымаць дыстанцыю і не здзяйсняць без патрэбы манеўраў.

Зрэшты, у ведамстве лічаць, што лепей наогул не карыстацца асабістымі аўто, а перасаджвацца на грамадскі транспарт.

Каментары3

  • Жвір
    29.11.2023
    Ха! А як вы хацелі ? Я ўчора, да самага вечара, хату адкопваў і дарогу да яе. Сёньня машыну адкапаў, але куды на ёй сунесься па такіх дарогах ? Загнаў у гараж. Па-усім відаць, што заўтра працэдуру давядзецца паўтарыць, бо на ноч ізноў абяцаюць сьнежныя завеі. Наладзіў лыжы, бо бязь іх да бліжэйшай крамы дзьве гадзіны цягнуцца трэба. Ну, а на лыжах значна шпарчэй атрымліваецца, толькі шклотару ў заплечнік трэба добра ўкладваць, каб не патаўкла адно адну.
  • Жыве вечна!
    29.11.2023
    Мяцеліца з народам! Жыве Беларусь!
  • Ёсік
    29.11.2023
    Рыдлёўкі ім далі. Хто ў рэдакцыі вырашыў палову беларускіх слоў замяніць расейскімі?

Цяпер чытаюць

Ці захочуць дзеці гэта насіць? Разабралі новыя калекцыі школьнай формы1

Ці захочуць дзеці гэта насіць? Разабралі новыя калекцыі школьнай формы

Усе навіны →
Усе навіны

«Пры +30 немагчыма адкрыць вокны». Жодзінцы скардзяцца: у горадзе смярдзіць гаўном12

Золатава: У верасні 2020 года я думала, што гэта будзе цягнуцца максімум год3

Шторм нарабіў бяды ў Вілейскім і Маладзечанскім раёнах1

Беларус з Канады некалькі гадоў судзіўся з жонкай за дзяцей. Жонка хацела, каб выплачваў грошы і на яе ўтрыманне9

Тэлеграм-канал Марыны Золатавай прызналі экстрэмісцкім1

На «Беларуськаліі» загінуў 29‑гадовы рабочы

Ціханоўская заклікала беларусаў на эміграцыі быць больш актыўнымі, а не спадзявацца на кабінеты57

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу13

У Венесуэле пачаліся перамовы паміж уладамі і апазіцыяй1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці захочуць дзеці гэта насіць? Разабралі новыя калекцыі школьнай формы1

Ці захочуць дзеці гэта насіць? Разабралі новыя калекцыі школьнай формы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць